Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая заява Эўрапарлямэнту па Беларусі


Кіраўнік Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, камітэт замежных справаў, парлямэнцкі падкамітэт правоў чалавека, а таксама дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю і ў Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства (Эўранэст) выступілі з сумеснай заявай адносна Беларусі.

Дакумэнт прыняты па выніках дыскусіі, якая адбылася ў Брусэлі 12 студзеня, паведамляе прэс-служба Эўрапарлямэнту. Заява зьмяшчае наступныя асноўныя патрабаваньні для Эўразьвязу:

- Увядзеньне забароны на ўезд і замарозка рахункаў беларускіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў гвалтоўным падаўленьні 19 сьнежня 2010 г.. Адмена гэтых мер павінна залежаць ад вызваленьня ўсіх апазыцыйных лідэраў, затрыманых у сувязі з падзеямі;

- Узмацненьне фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці, незалежным СМІ і НДА;

- Павелічэньне фінансавай дапамогі і стыпэндый беларускім студэнтам, выключаным з унівэрсытэтаў за ўдзел у мірных пратэстах;

- Зьніжэнне візавых збораў для беларускіх грамадзян і нават іх адмена для студэнтаў, навукоўцаў і людзей мастацтва;

- Перагляд пазыцыі міжпарлямэнцкіх адносін з Беларусьсю, у тым ліку ў кантэксьце Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства (Эўранэст).

У ходзе дэбатаў Бузэк заявіў, што беларускія ўлады павінны зьняць абвінавачваньні з арыштаваных, а тым з іх, хто мае патрэбу ў мэдычнай дапамозе, яна павінна быць аказана належным чынам. Па словах кіраўніка Эўрапарлямэнту, гэта ўмова зьяўляецца абавязковай, калі Беларусь хоча мець якія-небудзь дачыненьні з Эўропай, адзначае прэс-служба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG