Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз лічаць, што місія АБСЭ ў Беларусі не завершаная


Гілары Клінтан і Кэтрын Эштан
Гілары Клінтан і Кэтрын Эштан
ЗША і ЭЗ выказалі сваё шкадаваньне ў сувязі з завяршэньнем мандату офісу АБСЭ ў Беларусі. Такую заяву падпісалі ачольніцы замежнапалітычных ведамстваў ЗША і Эўразьвязу Гілары Клінтан і Кэтрын Эштан.

У іх супольнай заяве гаворыцца, што крытычная ацэнка выбараў у Беларусі місіяй АБСЭ сьведчыць пра тое, што місія гэтай арганізацыі ў Беларусі – не завершаная.

Злучаныя Штаты і Эўрапейскі зьвяз таксама заклікаюць Менск выпусьціць усіх затрыманых супернікаў Лукашэнкі на выбарах прэзыдэнта.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па зьнешняй палітыцы і бясьпецы Кэтрын Эштан, распаўсюджаным Дзярждэпартамэнтам, перадае ІТАР-ТАСС.

"Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ Кэтрын Эштан шкадуюць аб рашэньні ўрада Беларусі перапыніць місію АБСЭ ў Менску,-- гаворыцца ў заяве.-- Мандат місіі яшчэ не завершаны, што пацьвярджаецца крытычнай ацэнкай АБСЭ прэзыдэнцкіх выбараў. Выбары і іх наступствы, у асаблівасьці, арышт кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама новыя затрыманьні і нападкі на СМІ зьяўляюцца крокам назад у працэсе разьвіцьця дэмакратычнага праўленьня ў Беларусі. Яны (Клінтан і Эштан) заклікаюць неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

Клінтан і Эштан заклікаюць улады Беларусі выканаць свае абавязацельствы перад АБСЭ, рэфармаваць выбарчы працэс і ў большай ступені паважаць правы чалавека. АБСЭ выконвала важную працу ў краіне, у прыватнасьці, па разьвіцьці грамадзкіх інстытутаў і грамадзянскай супольнасьці, а таксама ўмацаваньню ўлады закона. Злучаныя Штаты і Эўрапейскі зьвяз па-ранейшаму гатовыя аказваць садзейнічаньне Беларусі ў выкананьні абавязацельстваў перад АБСЭ ў галіне забесьпячэньня правоў чалавека і асноўных свабод".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG