Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі выступілі з сумеснай заявай, якая асуджае разгон дэманстрацыі ў Менску і затрыманьне кандыдатаў у прэзыдэнты.
"Мы рашуча асуджаем акты гвалту, якія пайшлі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, і ў асаблівасьці зьбіцьцё і затрыманьне некалькіх лідэраў апазыцыі, сярод якіх у тым ліку і кандыдаты ў прэзыдэнты",– гаворыцца ў заяве міністраў, разьмешчаным на сайце МЗС Польшчы.
Праваахоўныя органы ў Менску, па ацэнцы кіраўнікоў МЗС эўрапейскіх дзяржаваў, "праігнаравалі існуючыя ў дэмакратычных краінах правы грамадзян на свабоднае волевыяўленьне і сходы". Р. Сікорскі і Г. Вэстэрвэле заклікалі "беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх арыштаваных і пачаць дыялёг з апазыцыяй".
Міністры нагадалі, што пры наведваньні Менску ў лістападзе яны заклікалі кіраўніцтва Беларусі правесьці выбары ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі.
"Са шкадаваньнем адзначаем, што і па выніках ацэнкі выбараў АБСЭ выбары ня сталі больш свабоднымі і справядлівымі. Гэта азначае рэгрэс, адкат назад у імкненьні народу Беларусі да дэмакратыі", – адзначаецца ў дакумэнце.
Вэстэрвэле і Сікорскі нагадалі, што "павага да дэмакратыі і правах чалавека, а таксама вяршэнства закона зьяўляецца адной з умоў для пашырэньня рамак супрацоўніцтва паміж ЭЗ і Беларусьсю".
"Сумесна з нашымі эўрапейскімі калегамі мы зараз абмяркоўваем наступствы падзеяў у Менску і як яны паўплываюць на нашай палітыцы ў адносінах да Беларусі", – гаворыцца ў заяве.