Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ПЭН-цэнтар абураны зьбіцьцём Някляева


Грамадзкае аб'яднаньне “Беларускі ПЭН-цэнтар” выступуіла з заявай у сувязі са зьбіцьцём кандыдата ў прэзыдэнты паэта Ўладзімера Някляева.

"Рада РГА “Беларускі ПЭН-цэнтар” рэзка асуджае гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненні да выдатнага паэта, ганаровага старшыні Беларускі ПЭН-цэнтру і кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Уладзімера Някляева", - гаворыцца ў заяве. Увечары 19 сьнежня ён быў брутальна зьбіты супрацоўнікамі спэцслужбаў (мэдыкі дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму). У непрытомным стане Ўладзімера Някляева адвезьлі ў бальніцу, адкуль ён празь некалькі гадзін быў выкрадзены невядомымі. Дзе цяпер знаходзіцца Някляеў – зьвестак няма.

Беларускі ПЭН-цэнтар патрабуе неадкладнага высьвятленьня лёсу Някляева і аказаньня яму ўсебаковай кваліфікаванай мэдыцынскай дапамогі, а таксама расьследаваньня фактаў зьбіцьця і выкраданьня ганаровага старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру.

Беларускі ПЭН-цэнтар заклікае далучыцца да гэтых патрабаваньняў беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Міжнародны ПЭН-клюб і нацыянальныя ПЭН-цэнтры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG