Яраслаў Раманчук адмовіўся ад аховы, якую прапанавала яму міліцыя пасьля таго, як аўтамабіль кандыдата трапіў у аўтааварыю. А ці ёсьць ахова ў іншых кандыдатаў у прэзыдэнты?
17 сьнежня падчас прэсавай канфэрэнцыі для замежных журналістаў кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук паведаміў, што адмовіўся ад аховы, прапанаванае міліцыяй. Прапанову даць кандыдату Раманчуку ахоўніка на час выбараў зрабіў Дэпартамэнт аховы МУС пасьля аварыі, у якую аўтамабіль кандыдата ў прэзыдэнты трапіў у Гомельскай вобласьці, паведаміў «Свабодзе» кіраўнік выбарчага штабу кандыдата Леў Марголін. Спадар Марголін цікавіўся ў кіраўніка Дэпартамэнту спадара Буйноўскага прычынамі прапановы — раптам міліцыі вядома пра падрыхтоўку замаху на кандыдата?
«Ён сказаў, што ніякай інфармацыі няма, але вы ведаеце, было дарожнае здарэньне, таму мы вырашылі прапанаваць такія паслугі бясплатна. Але мы падумалі, што ня вельмі будзе прыгожа адрозьнівацца ад іншых кандыдатаў, падзякавалі за прапанову і адмовіліся ад гэтай пачэснай паслугі».
Пэўную дапамогу ў паездках па краіне Яраславу Раманчуку аказваюць актывісты ягонага штабу. Але ахоўнікамі іх назваць нельга, усё робіцца па-сяброўску, паведаміў Леў Марголін.
Віктар Цярэшчанка нядаўна наняў новага кіроўцу — у аўтамабілі кандыдата на прэзыдэнта былі наўмысна, як ён лічыць, пашкоджаныя тармазы і падушка бясьпекі. Кандыдат нікога не абвінавачвае, але і ў выпадковасьць паломкі ня верыць:
«Бо там, каб гэтак зрабіць, трэба пэўна ведаць такі аўтамабіль. А ў мяне амэрыканскі, „Додж-караван“, мінівэн. Трэба ведаць, якія правады вырваць. У выпадку чаго тармазы не спрацоўваюць, я лячу наперад, удараюся, і падушка не спрацоўвае. Гэта наўмысныя дзеяньні. Таму абодвух кіроўцаў звольніў і наняў іншага чалавека».
Пры гэтым ахоўніка наймаць Віктар Цярэшчанка не стаў, а зь міліцыі ахову яму, у адрозьненьне ад Яраслава Раманчука, ніхто не прапаноўваў.
Пры канцы выбарчай кампаніі атрымаў прапанову аб ахове і Віталь Рымашэўскі. Яго браліся ахоўваць у сувязі з інцыдэнтам у Буда-Кашалёўскім раёне, калі насустрач аўтамабілю кандыдата выехаў парушальнік правілаў. Спадар Рымашэўскі кажа, што быў ня супраць, але перашкодзілі бюракратычныя правілы:
«Тэлефанавалі зноў, але пачаліся ўмовы, што пішыце заяву, што патрэбна ахова. Якую заяву, мы ж ахову самі не прасілі? Хочуць — хай езьдзяць з намі, ахоўваюць. Карацей, мы так іх і не пабачылі і ўжо не пабачым, відаць».
Віталь Рымашэўскі кажа, што некалькі разоў на сустрэчах з выбарцамі супраць яго ладзіліся правакацыі, як ён лічыць, зь ведама ўладаў. «Лепш бы сьцішылі сваіх правакатараў», — кажа Рымашэўскі.
У прэсавай службе МУС карэспандэнту «Свабоды» паведамілі, што каб атрымаць бясплатнага ахоўніка на час выбараў, трэба было напісаць заяву. Ці былі ахвотныя, спытаўся я ў кіраўніка прэсавай службы Канстанціна Шалькевіча:
«Кожны з кандыдатаў меў магчымасьць скарыстаць права на ахову, але ніводзін не скарыстаў».
Чаму кандыдаты самі не зьвярталіся ў міліцыю па ахову? Кандыдат ад БНФ Рыгор Кастусёў адказаў за сябе:
«Такой праблемы, каб мяне ахоўваць, няма. Прэзыдэнт павінен быць дасягальны для людзей. Калі ў прэзыдэнта тры тысячы ахоўнікаў, яму людзі ўжо нецікавыя».