Беларуская асацыяцыя журналістаў распаўсюдзіла маніторынг асьвятленьня чарговага этапу прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі дзяржаўнымі і незалежнымі СМІ. Экспэрты БАЖа прыйшлі да высновы, што сёлетняе асьвятленьне выбараў афіцыйнымі мэдыямі ідзе паводле сцэнару мінулых гадоў, але ў мякчэйшай форме.
Пэрыяд новага этапу маніторынгу 21 лістапада — 10 сьнежня быў адметны выступамі кандыдатаў на прэзыдэнта. Сярод станоўчых бакоў — доступ да прамога эфіру ўсіх прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду, сярод адмоўных — старыя схемы працы дзяржаўных СМІ. Гаворыць удзельнік праекту Алесь Анціпенка:
«З чаго складаецца гэтая схема: факусаваньне ўвагі на адным кандыдаце — дзейным кіраўніку краіны, маргіналізацыя апазыцыйных кандыдатаў коштам наданьня ім адмоўнай ацэнкі, стварэньне эфэкту выбару на карысьць толькі аднаго чалавека, зьмяншэньне значнасьці выбарчай тэматыкі, аднабаковае асьвятленьне выбарчага працэсу, маючы на ўвазе дыскрэдытацыю альбо перадузятае стаўленьне да альтэрнатыўных кандыдатаў».
Асьвятленьне прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі БАЖ адсочвае паводле 18 дзяржаўных і незалежных друкаваных і электронных СМІ. Сярод іх — БТ, інфармацыйная агенцыя «Белта», недзяржаўнае выданьне «Народная воля», інтэрнэт-рэсурс naviny.by і іншыя выданьні. Дасьледаваньне паказала, што выбарчая кампанія ў афіцыйных мэдыях сёлета адрозьніваецца ад папярэдніх гадоў толькі тым, што ў эфір выходзіць менш праграм, прызначаных дыскрэдытаваць прадстаўнікоў апазыцыі, дадае Алесь Анціпенка:
«Калі адказваць на пытаньне, чаму так адбываецца, то няма сакрэту, што гэтым разам ёсьць жаданьне стварыць больш пазытыўную карціну выбарчага працэсу ў Беларусі. Гэта зьвязана з тым, што рэжым спрабуе стварыць шырэйшую прастору для манэўру з Эўразьвязам і ЗША».
Паводле ўдзельнікаў маніторынг-праекту, у адрозьненьне ад дзяржаўных мэдыяў, незалежныя выданьні аддавалі кандыдатам у прэзыдэнты пераважную ўвагу і былі больш аб’ектыўнымі ў асьвятленьні ходу выбарчай кампаніі. Падвядзеньне вынікаў назіраньня за працай СМІ падчас выбараў адбудзецца перад асноўным днём галасаваньня, 17 сьнежня.