Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартаванага ў Беларусь зь Віетнаму Васіля Верамейчыка прызналі палітвязьнем


Васіль Верамейчык. Архіўнае фота
Васіль Верамейчык. Архіўнае фота

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек, у тым ліку дэпартаванага зь Віетнаму былога байца палка імя Каліноўскага Васіля Верамейчыка, паведаміў 27 лістапада праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сярод новых палітвязьняў 11 чалавек, якія асуджаныя да пазбаўленьня волі: Тацяна і Ўладзімір Кашчэевы (арт. 356 Крымінальнага кодэксу, тэрмін праваабаронцам невядомы), Ігар Бацян (арт. 356, 12 гадоў), Ільля Нарышкін (арт. 356 і 3613, 15 гадоў), Натальля Зайцава (арт. 130, 1 год), Яна Карліёнава (арт. 130, 1 год), Алена Барысюк (арт. 130, 368 і 369, 2,5 года), Анатоль Шуляк (арт. 130, 368 і 367, 3 гады), Анастасія Жыльская (арт. 130, 361 і 367, тэрмін невядомы), Ірына Мазоль (арт. 130, 1 год), Дзьмітры Голуб (арт. 368, 130 і 342, 4 гады).

Таксама прызналі палітзьняволенай асуджаную па арт. 130, 3691 і 188 КК і адпраўленую на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне Натальлю Мікуліч.

Палітвязьнямі прызналі таксама 6 чалавек, якія ўтрымліваюцца пад вартай: Тацяну Аляксейчык (абвінавачваецца па арт. 130 і 342), Анатоля Яцкевіча (арт. 130, 342 і 369), Аляксея Сіленку (арт. 130 і 361), Тацяну Бадрэнку (арт. 130 і 367), Алену Марозаву (арт. 130, 361 і 342) і Васіля Верамейчыка (арт. 366).

У дачыненьні да апошняга адзначаецца, што выстаўленае абвінавачаньне ў пагрозе ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, зьяўлялася няцяжкім (на момант першапачатковага падазрэньня ў псаваньні аўтамабіля).

Пра тое, што Верамейчык дастаўлены ў Беларусь, стала вядома 20 лістапада.

Ацэньваючы ўсе згаданыя выпадкі крымінальнага перасьледу, праваабаронцы прыйшлі да высновы аб наяўнасьці ў кожным зь іх палітычнага матыву.

Заяву падпісалі «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, «Прававая ініцыятыва» і Lawtrend.

Цяпер беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнаюць палітвязьнямі 1286 чалавек.

Даведка:

арт. 130 — распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або звады;

арт. 188 — паклёп;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 356 — здрада дзяржаве;

арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вэрбаваньне або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;

арт. 366 — гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадзкі абавязак;

арт. 367 — паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта;

арт. 368 — абраза прэзыдэнта;

арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;

арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG