Украіна ў дадзены момант не вядзе перамоваў пра далучэньне да Адзінай эканамічнай прасторы. Такую заяву зрабіў сёньня журналістам прэм’ер-міністар Украіны Мікола Азараў.
Раней сёньня прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімір Пуцін сказаў, што Расея будзе ініцыяваць больш актыўны ўдзел Украіны ў інтэграцыйных аб’яднаньнях на постсавецкай прасторы, у прыватнасьці ў ЭўрАзЭС, у Мытным зьвязе і стваранай Эканамічнай прасторы.
«Мы бачым, што нашы ўкраінскія сябры выяўляюць усё большую цікавасьць да працы ў згаданых арганізацыях. Будзем толькі вітаць удзел Украіны ў іх працы», — сказаў ён у часе выступу ў пятніцу ў Пецярбурзе на паседжаньні Міждзяржаўнай рады Эўраазіяцкай Эканамічнай Супольнасьці.
У ЭўрАзЭС сёньня ўваходзяць Расея, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан і Таджыкістан.