Дэпутаты дзярждумы Расейскай Фэдэрацыі прынялі заяву адносна расейска-беларускіх узаемаадносінаў, у якой пацьвярджаецца, што “саюзнаму будаўніцтву” “няма разумнай альтэрнатывы”.
Як адзначае агенцтва ИА REGNUM Новости, у заяве гаворыцца, што “антырасейская рыторыка, якая ў цяперашні час выкарыстоўваецца кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, супярэчыць гістарычнаму лёсу рускага і беларускага народаў, супярэчыць духу культурных і эканамічных сувязяў, якія складваліся шмат стагодзьдзяў, нашаму ладу жыцьця і мысьленьня”.
Расейскія дэпутаты лічаць, што перад Расеяй і Беларусьсю стаяць “стратэгічныя мэты” і гэта “накладвае на дзяржавы асаблівую адказнасьць, перш за ўсё за эфэктыўнасьць і разьвіцьцё інтэграцыйных працэсаў у межах СНД, АДКБ, ЭўрАзЭС, Мытнага саюзу”. “Расея была і застаецца цьвёрдым прыхільнікам саюзнага будаўніцтва. Гэтаму няма разумнай альтэрнатывы” – гаворыцца ў тэксьце.
КПРФ унесла альтэрнатыўны праект, у якім канстатавалася, што мэтады кіраўніцтва Расеі ў дачыненьні да Беларусі “выклікаюць непрыманьне ў расейскага і беларускага народаў”, “ідуць насуперак гістарычнаму лёсу” абодвух краінаў і выказваўся заклік “ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі”. Аднак праект камуністаў быў адхілены.
Пад час абмеркаваньня, віцэ-сьпікер дзярждумы Уладзімер Жырыноўскі заявіў, што “толькі Масква яго (Лукашэнку) рабіла прэзыдэнтам”. Прадстаўніца фракцыі “Справядлівая Расея” Тацьцяна Маскалькова заявіла, што “нельга абрынаць спадзяваньні мільёнаў беларусаў і расіянаў на стварэньне адзінай дзяржавы. Менавіта прэзыдэнт Лукашэнка тарпэдаваў дакумэнты аб стварэньні Мытнага саюзу, амаль год Лукашэнка не ўступаў у кіраўніцтва АДКБ...”.