Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейка супраць сьмяротнага пакараньня


Сьвятлана Жук, маці расстралянага Андрэя Жука
Сьвятлана Жук, маці расстралянага Андрэя Жука
Жыхарка Берасьця Марыя Неўдах другі раз зьвярнулася да кіраўніка краіны зь пісьмовым зваротам. У сваім лісьце жанчына просіць Аляксандра Лукашэнку дапамагчы знайсьці месца пахаваньня сына Сьвятланы Жук Андрэя Жука. Яго расстралялі паводле сьмяротнага прысуду ў сакавіку 2010 году. Вырак вынеслаСудовая калегія па крымінальных справах Менскага абласнога суду 17 ліпеня 2009 году.

Гэта ўжо другі зварот, накіраваны жыхаркай Берасьця кіраўніку краіны. На першы з Дэпартаменту выкананьня пакараньняў МУС прыйшоў адказ, у якім напісана, што паводле заканадаўства цела не выдаецца родным для пахаваньня, пра месца пахаваньня таксама не паведамляецца.

Праваабаронца Раман Кісьляк кажа, што Крымінальны кодэкс павінен быць зьменены. Рашэньне пра нявыдачу цела трэба адмяніць:

«Неабыякавая жанчына сама зьвярнулася да праваабаронцаў. Некаторы час таму Марыя Неўдах атрымала ад юрыстаў інфармацыю пра сьмяротнае пакараньне. Праблема Сьвятланы Жук стала для яе блізкай, яна сама езьдзіла да Сьвятланы. Яе дзеяньні і крокі — самастойныя, мы часам дапамагаем ёй у афармленьні пэўных дакумэнтаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG