На іранскай вайсковай базе Харамабад здарыўся выбух, ахвярамі якога сталі ня толькі “вартавыя ісламскай рэвалюцыі”, але й ваеўнікі лібанскага руху “Хізбула” – паводле дыпляматычных крыніц, загінулыя вучыліся ўжываць дастаўленыя зь Беларусі зэнітныя ракеты.
Пра інцыдэнт, што здарыўся на іранскай вайсковай базе, інфармуе італьянская газэта “Corriere della Sera”.
“Як цьвердзяць іранскія ўлады, выбух быў няшчасным здарэньнем. У сваю чаргу апазыцыя заяўляе пра сабатаж як прычыну здарэньня. Між тым кіраўніцтва Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі не выключае, што прычынаю магла быць тэхнічная непаладка, і таму мае намер зьвярнуцца да дастаўцы – Беларусі”, – піша на старонках газэты Гуіда Алімпіё.
“Гэтая ўсходнеэўрапейская краіна пасьля падпісаньня дамовы ў 2009 годзе пачала прадаваць іранцам зброю замест расейцаў: Масква спачатку абяцала аяталам паставіць сучасную ракетную сыстэму С-300, аднак пазьней адмовілася з дыпляматычных меркаваньняў”, – нагадвае аўтар артыкулу.
“Паводле наяўнай інфармацыі, Іран ужо атрымаў розныя тыпы ракет, якія затым былі перададзеныя лібанскаму саюзьніку – “Хізбуле”. У сьпісе фігуруюць 20 ракет “Страла 2”, дзьве сыстэмы “SA 16”, тры “SA 15” і адна “SA 18”. У Вашынгтоне зь вялікай трывогаю сочаць за няспынным прытокам зброі да руху “Хізбала”. Амэрыканцы асьцерагаюцца, што Лібан можа стаць тэатрам новага ваеннага канфлікту”, – падкрэсьлівае “Corriere della Sera”.