Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2011 годзе плянуецца ўвесьці свабоднае цэнаўтварэньне на тавары і паслугі


Пра гэта гаворыцца ў праекце дырэктывы па лібэралізацыі эканамічнай дзейнасьці, тэкст якога мае ў сваім распараджэньні агенцтва БелаПАН.

Прадугледжваецца "выключыць любое ўмяшаньне органаў дзяржаўнага кіраваньня ў працэс цэнаўтварэньня суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці (за выключэньнем мэтаў процідзеяньня манапалістычнай дзейнасьці, нядобрасумленнай канкурэнцыі і тавараў (работ, паслуг), пералік якіх устанаўліваецца прэзыдэнтам Беларусі)".

У 2011 годзе плянуецца адмовіцца ад абавязковага складаньня эканамічнага абгрунтаваньня ўзроўню прымяняных цэн (тарыфаў) на тавары (працы, паслугі), за выключэньнем тавараў (працаў, паслугаў), у дачыненьні да якіх ажыцьцяўляецца дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў (тарыфаў).

Мяркуецца адмяніць абмежаваньне надбавак ў гуртавым і розьнічным гандлі пры прымяненьні свабодных цэнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG