Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч заяўляе, што сабраў 100 тысяч подпісаў


Ініцыятыўная група па вылучэньні Алеся Міхалевіча кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі пераадолела неабходны для рэгістрацыі статысячны рубеж.

Пра гэта "Свабодзе" паведаміў сам патэнцыйны кандыдат. Ён зазначыў, што большая частка подпісаў ужо здадзеная ў выбаркамы і што ён будзе працягваць збор подпісаў да канца кампаніі.

Ініцыятыўная група Міхалевіча шостай пераадолела статысячны рубеж.

Больш за сто тысяч подпісаў таксама сабралі за кандыдатаў:
  • Аляксандра Лукашэнку
  • Уладзімера Някляева
  • Віктар Цярэшчанка
  • Яраслава Раманчука
  • Андрэя Саньнікава.

Усяго подпісы зьбірае 14 ініцыятыўных групаў.

Аб спыненьні збору подпісаў заявілі:
  • Сяргей Рыжоў
  • Сяргей Гайдукевіч
  • Пётар Барысаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG