Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Міхалевіч у Віцебску зьбіраў подпісы і ўскладаў кветкі


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч
Кандыдат на прэзыдэнта прыехаў на пікет каля гандлёвага цэнтру «Кантынент», дзе за ягонае вылучэньне зьбіралі подпісы віцебскія актывісты.

Жыхары Віцебску зьвярталі ўвагу на бел-чырвона-белы сьцяг, які лунаў на пікеце, а сябры ініцыятыўнай групы прадстаўлялі цікаўным мінакам прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбараў.

Напачатку побач разьмясьціўся і пікет па зборы подпісаў за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі, але неўзабаве зьнік. Наведнікі гандлёвага цэнтру пэрыядычна падыходзілі да групы Алеся Міхалевіча, адны адразу ставілі подпісы, іншыя задавалі пытаньні наконт праграмы кандыдата, цікавіліся, якія пераўтварэньні ў Беларусі ён прапануе.

Праз пэўны час стала вядома, што ў «Кантынэнце» раптам адключылася электрычнасьць, і пакупнікам прапанавалі пакінуць гандлёвы цэнтар. Прыхільнікі Алеся Міхалевіча выказалі меркаваньне, што гэта захады адміністрацыі або чыйсьці загад зрабіць так, каб людзей на пікеце паменела.

Прабыўшы разам са зьбіральнікамі подпісаў некалькі гадзін, Алесь Міхалевіч паехаў да помніка Ўладзімеру Караткевічу і да мэмарыяльнай дошкі Васіля Быкава, каб ускласьці кветкі.

На пікеце каля «Кантыненту».
Увагу мінакоў прыцягваў бел-чырвона-белы сьцяг.

Алесь Міхалевіч каля помніка Караткевічу.
Белыя і чырвоныя кветкі — Васілю Быкаву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG