Традыцыйная акцыя салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых, якая ладзіцца кожны месяц 16 чысла — у дзень зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага — гэтым разам адзінага фармату ня мае. З улікам адметнасьці цяперашняй палітычнай кампаніі пра важнасьць расьсьледаваньня спраў зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў грамадзянам будуць распавядаць асобныя пікеты ініцыятыўных групаў, а таксама абаронцы сьвятыняў.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьміцер Бандарэнка кажа, што аднадумцы кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава будуць займацца інфармаваньнем людзей у пікетах дзеля збору подпісаў:
«Будзе інфармаваньне падчас пікетаў. Асабліва там, дзе стаяць пікеты з намётамі, будзе весьціся праца на давядзеньне да людзей інфармацыі наконт таго, што сёньня дзень беларускай салідарнасьці. То бок нейкая акцыя, наколькі я ведаю, не плянуецца. Ёсьць зараз пляцоўкі для кантактаў зь людзьмі, і, думаю, больш эфэктыўнай нават будзе праца з тымі, хто падпісваецца за кандыдатаў, праз пікеты».
Сябры стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», як і месяц таму, арганізавана зьбяруцца ў Менску ля касьцёла Сьвятога Язэпа, дзе неабыякавыя людзі патрабуюць вяртаньня сьвятыні вернікам. Мінулым разам акцыю разагналі, а сустаршыняў партыі Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца затрымалі.
Лідэр руху «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў 16 кастрычніка будзе ў Маладэчне. Паездка сымбалічная: доўгі час «горад сонца», як з гонарам называлі яго тутэйшыя людзі, асацыяваўся з асобай Генадзя Карпенкі, чыя раптоўная сьмерць дагэтуль выклікае мноства пытаньняў.
Але ці не выходзіць так, што акцыя, ініцыяваная некалі, каб выказаць людзкую салідарнасьць зь сем’ямі зьніклых, паступова «распыляецца»?
Людміла Гразнова, праваабаронца, удзельніца бальшыні акцый у Дзень салідарнасьці, кажа, што зь цягам часу чагосьці падобнага варта было чакаць. Аднак, на яе думку, нядаўняя загадкавая сьмерць заснавальніка сайту «Хартыя-97» Алега Бябеніна павінна засьведчыць, што сутнасна ў беларускіх рэаліях мала што зьмянілася:
«Вядома, час мяняецца, ужо ня так гэтыя падзеі баляць у сэрцах нашых грамадзянаў — я, канечне, маю на ўвазе здарэньні з нашымі зьніклымі. Але ж тое, што зусім нядаўна здарылася з Алегам Бябеніным, павінна зноў прымусіць усіх хвалявацца… Вядома, маем тое, што маем, але, нягледзячы на гэтыя абставіны, на гэтыя зьмены, грамадзянская супольнасьць у Беларусі ўсё роўна працуе. Хто ў адным месцы, хто ў іншым, хто бачна, хто дзесьці нябачна. Таму я, можа, так не казала б вельмі пэсымістычна, што ў гэтай справе ніякіх зьменаў, ніякіх рухаў ня будзе. Канечне, будуць. Але даволі павольна гэта адбываецца, таму што такое ў нас грамадзтва».
Пытаньне зьніклых у Беларусі апошнім часам актуалізавалі расейскія мэдыі. Упершыню пра датычнасьць беларускіх уладаў да расправы над палітычнымі апанэнтамі расказаў у сэрыяле «Хросны Бацька» тэлеканал НТВ. Дарэчы, у апошняй, чацьвёртай сэрыі пра наяўнасьць «эскадрону сьмерці», ад якога ўпарта адхрышчваюцца ўлады, расказаў адзін з байцоў спэцпадразьдзяленьня МУС Беларусі Дзьмітрый Новічак.
Неўзабаве тэму падхапілі іншыя друкаваныя і электронныя СМІ. А на тле паглыбленьня канфлікту паміж вышэйшымі кіраўнікамі Расеі і Беларусі пра зьніклых згадаў расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў. У сваім відэаблогу ён наўпрост заявіў: Аляксандру Лукашэнку, перш чым крытыкаваць Маскву, варта было б нарэшце расьсьледаваць гэтыя гучныя справы.
А днямі на пытаньне пра зьніклых апанэнтаў беларускага рэжыму адказваў кіраўнік крамлёўскай адміністрацыі Сяргей Нарышкін. Паводле чыноўніка, Расею гэтае пытаньне хвалявала і раней, але ў сілу палітычнай каньюнктуры даводзілася заплюшчваць вочы на гэтую праблему. Аднак цяпер маўчаць пра радыкальныя мэтады расправы з апазыцыяй няма падставаў.