Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Лёзьне судзяць "Витебский курьер"


Віктар Рамнёў
Віктар Рамнёў
Суд над адным з заснавальнікаў газэты, Віктарам Рамнёвым, працягнецца ў Лёзьненскім райсудзе. Падсуднага вінавацяць у незаконным распаўсюдзе выданьня.

Працэс распачаўся 8-га кастрычніка — пасьля таго як машыну спадара Рамнёва, у якой ён вёз 11-тысячны наклад выданьня, затрымалі супрацоўнікі Лёзьненскага РАУС. Аднак Віктар Рамнёў заявіў, што яму неабходна знайсьці адваката, і пасяджэньне перанесьлі на сёньня.

Наклад "Витебского курьера" дагэтуль застаецца ў пастарунку. У арыштаваным апошнім нумары газэты чытачы маглі б пачытаць інтэрвію з двума патэнцыйнымі кандыдатамі на прэзыдэнцкую пасаду — Юрыем Глушаковым і Сяргеем Рыжовым. Заснавальнікі газэты і рэдакцыйны калектыў выказваюць думку, што чарговы арышт накладу зьвязны менавіта з выбарчай кампаніяй.

"Витебский курьер" зарэгістраваны як расейскае незалежнае выданьне і друкуецца ў Смаленску. Са смаленскай друкарні наклад газэты і перавозіў Віктар Рамнёў, калі 8-га кастрычніка ягоную машыну спынілі на выезьдзе зь Лёзна.

Наклады незалежнай газэты арыштоўвалі і раней, зазвычай напярэдадні нейкіх падзей агульнадзяржаўнага маштабу. Віктара Рамнёва таксама неаднаразова каралі штрафамі за незаконны распаўсюд газэты — перавозка ў машыне таксама лічыцца распаўсюдам.

Паводле праваабаронцы Паўла Левінава, які кансультуе калектыў газэты па юрыдычных пытаньнях, прэтэнзія да "Витебского курьера" — тая, што расейскія выданьні нібыта мусяць мець нейкі адмысловы дазвол на распаўсюд у Беларусі. Але на практыцы гэта ня так, кажа праваабаронца, бо часопіс "Лиза" ці газэта "Спид-инфо" распаўсюджваюцца без аніякіх адмысловых дазволаў. Такое патрабаваньне выстаўляюць толькі грамадзка-палітычнаму выданьню "Витебский курьер".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG