Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць насельніцтва Беларусі далей зьмяншаецца


Колькасьць насельніцтва Беларусі, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, з пачатку 2010 году зьменшылася на 13,6 тыс. чалавек.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, на 1 верасьня 2010 году ў краіне пражывала 9 млн. 466,6 тыс. чалавек. Інфармацыя атрымана паводле дадзеных бягучага ўліку і папярэдніх вынікаў перапісу насельніцтва 2009 году.

Як адзначылі ў Белстаце, скарачэньне колькасьці насельніцтва абумоўлена перавышэньнем на 19.780 чалавек ліку памерлых над лікам нованароджаных пры станоўчым міграцыйным прыросьце 4.423 чалавекі.

У Менску за восем месяцаў 2010 году колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 834,2 тыс. да 1 млн. 836 тыс. чалавек. У астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык зьнізіўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG