Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні дзень, каб патрапіць у камісіі


Сёньня завяршаецца вылучэньне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах прэзыдэнта.

Як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, усяго будзе ўтворана 155 тэрытарыяльных камісій, у тым ліку: 118 раённых, 24 раённыя ў гарадах, шэсьць раённых у гарадах абласнога падпарадкаваньня (Орша, Барысаў, Пінск, Полацк, Наваполацк, Жодзіна), шэсьць абласных і адна Менская гарадзкая.

Права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій маюць палітычныя партыі, грамадзкія аб'яднаньні, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Вылучэньне ў склад тэрытарыяльных камісій праходзіць да 26 верасьня ўключна, іх утварэньне завершыцца не пазьней за 29 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG