Амэрыканскі фатограф Робэрт Франк за сваё доўгае жыцьцё (нарадзіўся ў 1924 г.) шмат фатаграфаваў. Але вядомасьць і месца ў амэрыканскай фатаграфіі яму прынесла, фактычна, толькі адна яго фотакніга “Амэрыканцы”. Фатаграфуючы для кнігі, ён аб'езьдзіў усю Амэрыку, адзін раз яго за здымкі кінулі ў турму, іншы раз шэрыф сказаў яму пакінуць горад на працягу гадзіны і г. д. (У Амэрыцы здымаць гэтак жа небясьпечна, як было яно і ў Савецкім Саюзе. Абмежаваных і агрэсіўных людзей хапае ўсюды). Я, напрыклад, здымаючы ў Амэрыцы (асабліва ў першыя гады эміграцыі) меў тут больш інцыдэнтаў, чым у СССР, дзе тое было за-звычай (шпіёнаманія і т. п.). Толькі ў Амэрыцы інцыдэнты іншага кшталту.
Франк (эўрапеец па паходжаньні і культуры) успрымаў Амэрыку досыць скептычна. Яго здымкі выразна сацыяльныя, без аніякага прыхарошваньня Амэрыкі. Таму ягоны фотаальбом, які выйшаў у 1958 г. (і які, дарэчы, ён здымаў тры гады) быў спатканы даволі крытычна. Але потым адбылося пераасэнсаваньне, фатографа прызналі, і нават паднялі ў гару.
Пазьней Франк адышоў ад рэальнай фатаграфіі, пачаў займацца фармальнымі экспэрымэнтамі з тэхнікай і страціў свае ранейшыя пазыцыі. Але фатаграфічныя набыткі яго засталіся. Імя гэтага фатографа добра вядомае ў Злучаных Штатах.
Тут я прапаную паглядзець адну добрую фатаграфію Франка, якую я назваў бы па-беларуску “Букецік”. Сытуацыя, што на фота, добра знаёмая ў Амэрыцы, у Беларусі і ў астатняй рэшце Эўропы. Здавалася б, дробная жанравая сцэнка, але прымушае доўга глядзець і разглядаць, адчуваючы боль і шчымленьне чалавечага лёсу.
На пярэднім пляне дзьве фігуры: сутулы мужчына ў асеньнім паліто зь нейкім крыху апушчаным абліччам прапануе купіць букецік кветак. Іншы мужчына, які ўжо мінуў працягнутую з букетам руку, нібы шарахнуўся ўбок і незадаволена крутнуў галавой. Вось і ўсё імгненьне на фоне шматлікіх пешаходаў і тлуму, дзе кожны заняты сабой.
У прынцыпе, гэта не прадажа кветак, а форма жабрацтва. Толькі мужчына з букецікам ня можа прасіць. І ніхто не разумее яго, ніхто ня дасьць яму хоць “квотар”, хоць франк за адну кветачку, каб не пакрыўдзіць. Не прадасьць ён гэты букецік. У такіх не купляюць кветкі. Каб атрымаць хоць бы той пракляты “чэйндж”, трэба пераступіць праз мяжу, каб прасіць.
Мы разумеем, што для шмат каго не існуе гэтай мяжы ад пачатку і матывацыя іншая. Але згорблены мужчына яшчэ ёсьць па гэты яе чалавечы межавы бок. Зьвернем ўвагу на пластыку ягонай рукі, на пальцы. Ён трымае букет нясьмела. Падняты каўнер, нізкае кантравое халоднае сьвятло, абыякавыя людзі, асеньні дзень.
Гэта тонкая фатаграфія, хоць вельмі простая, тэхнічна недасканалая, выглядае на аматарскую – усё, што закідалі Франку крытыкі, прыхільнікі бліскучых фатаграфіяў і задаволенай Амэрыкі. Хаця пры чым тут Амэрыка, ці Парыж? Мастацтва тады робіцца значным, калі задумваецца і праймаецца чалавечым лёсам.
(Фатаграфія перазьнята з фотакнігі Robert Frank. Paris. – Paris, 2009. (Выданьне Steidl)