Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам ня верыць "Праваму альянсу"


Дырэктар установы «Правы альянс» Юрась Карэтнікаў (справа) і заснавальнік ўстановы Аляксей Скуратовіч.
Дырэктар установы «Правы альянс» Юрась Карэтнікаў (справа) і заснавальнік ўстановы Аляксей Скуратовіч.

У Менскім гаспадарчым судзе пачаўся працэс паводле пазову да інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс".

Ліквідацыі ўстановы дамагаецца ўправа юстыцыі Менгарвыканкаму на той падставе, што "Правы альянс" нібыта дзейнічае неадпаведна статуту. А менавіта — займаецца палітыкай, выдае палітызаваныя брашуры і прапагандуе свае ідэі на адмысловым сайце, замест таго каб "інфармаваць і кансультаваць".

Сёньня на прапанову судзьдзі Васіля Данілюка замірыцца намесьнік управы юстыцыі Менгарвыканкаму Зьміцер Антаневіч заявіў, што сталічныя ўлады не адмаўляюцца ад намеру ліквідаваць установу "Правы альянс".

Дырэктар "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў кажа, што ўстанова ня мае дачыненьня да сайту і брашуры, на якія спасылаюцца ў Менгарвыканкаме. У камэнтары для "Свабоды" Юрась Карэтнікаў ня выключыў, што спроба ліквідаваць "Правы альянс" зьвязаная з кампаніяй "Анты-мак", якую цягам году актыўна праводзіць установа.

Падрабязнасьці пазьней на сайце і ў эфіры Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG