На прыватных участках многіх вясковых жыхароў асыпаецца, прападае збожжа. Людзі скардзяцца, што толькі пасьля жніва ў калгасах можна спадзявацца на дапамогу тэхнікі. Пры гэтым арэнда камбайна каштуе дорага.
“Нам не акупіцца гэтая малацьба”
Вясковыя жыхары Берасьцейшчыны скардзяцца, што кошты абмалоту збожжа на прысядзібных участках даволі вялікія. Магчыма, цяперашні ўраджай нават не акупіць платы за камбайн.
У вёсцы Панасавічы Бярозаўскага раёну шмат пажылых людзей сеюць на сваіх надзелах пшаніцу. Са спадзяваньнем на добрае надвор’е вяскоўцы чакаюць і камбайн мясцовага СПК. Праўда, за малацьбу давядзецца заплаціць. Кошты складаюць каля 2800 рублёў за «сотку» і 11 тысяч — за перагон камбайна. Жыхарка вёскі кажа, што за 14 сотак яна мусіць заплаціць больш як 50 тысячаў рублёў:
«Ну і няхай не бясплатна пажалі б жыта. Але каб па нармальных коштах, а не такіх вялікіх. Мы ж, пажылыя, усе рабілі ў калгасах. Дый ураджай сёлета ня вельмі добры. Спачатку былі дажджы, потым — сьпёка. Каласкі ня вельмі вялікія. Нам не акупіцца гэтая малацьба».
Іншая жыхарка вёскі таксама скардзіцца:
«Пшаніцу сее мая сьвякроў. Ураджаю зусім няма. Пабачым, што камбайн пажне. Дый бульба ў мяне зусім не ўрадзіла таксама. Бо зямля кепская».
У вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну таксама бядуе тамтэйшая гаспадыня з прычыны неўраджаю бульбы:
«Пакуль не падлічвала дакладна, колькі мне абышлася гэтая бульба, але атрымліваецца — даволі шмат. Гэта ж трэба пасадзіць, потым палоць, выкапаць капалкай, наняць людзей прывезьці бульбу. Ня так гэта і танна».
Далей гаворыць жыхарка Пінскага раёну:
«Мы разьлічваем толькі на ўласныя сілы. Я неяк зьвярнуўся ў СПК з просьбай прывезьці зямлі. Я ж важу ўсё тачкай на сваіх руках. Але ніякай рэакцыі, ніякай дапамогі».
Сьпёка адбілася і на свойскай жывёле. У Бярозаўскім раёне мусілі нават абліваць кароў халоднай вадой на пашы. Удакладняе адна з гаспадыняў:
«Слабыя каровы проста не пераносяць такой сьпёкі. Часам каровы гінулі на пашы. А ўстаноўка ахалоджвала жывёл, аблягчала сьпёку. Таму для кароў ствараліся больш-менш камфортныя ўмовы».
«Таньней было б купіць гатовага зерня»
Жыхар вялікай вёскі Лунна ў Мастоўскім раёне Лявон Карповіч кажа, што сёньня ў суседзяў пачаў працаваць на прысядзібным участку камбайн. Якія плюсы і мінусы атрымлівае селянін, зьвяртаючыся па дапамогу ў гаспадарку, у нашым выпадку — у «Чарлёну»?
Першая праблема — цана, кажа Лявон Карповіч:
«Дорага, за сотку бяруць пяць тысяч рублёў. А калі ў чалавека пасеяна, напрыклад, семдзесят сотак, то, атрымліваецца, трэба аддаць 350 тысяч за ўборку толькі. А на такія грошы можна амаль столькі ж купіць зерня гатовага».
Чаму ж сяляне працягваюць сеяць так шмат збожжавых?
Карповіч: «Гэта пасевы для сваёй жывёлы. Потым мелецца на муку, і сьвіньням ідзе гэтая мука. Я кажу, можна выпісаць у калгасе зерне, гэта нядорага ў параўнаньні з тым, колькі траціш сам — пасеяць трэба, даглядаць, бо калі няма тэхналёгіі — няма ўраджаю. Але сваё зерне атрымліваецца нерэнтабэльным папросту. Але што значыць выпісаць зерне пэнсіянэру? Яшчэ ж яго трэба забраць, пагрузіць, прывезьці, змалоць, а тваё ўжо тут, на месцы».
Але застаецца і традыцыя, кажа Лявон Карповіч, — зямля ёсьць, трэба, каб яна была засеяна. Ён падкрэсьлівае: калі Беларусь стала незалежнай, людзям дазволілі мець па гектару зямлі.
Карповіч: «Ня ўсе, але многія ўзялі па гектару: каля дома трыццаць сотак і яшчэ семдзесят — насупраць. Я браў таксама, але я ўжо ня сею. На шчасьце, у мяне ёсьць такі сусед, катораму я аддаў у бясплатную арэнду».
І ў іншых раёнах Гарадзеншчыны ўраджай прыватнікаў яшчэ ў полі.
Спадарыня Яніна зь вёскі Цябы Лідзкага раёну распавядае, што да мясцовага дырэктара гаспадаркі хадзіла некалькі разоў, каб даў камбайн прыбраць збожжа, але ўвесь час былі толькі адмовы, пакуль ня зьезьдзіла ў раён.
А гатунак «трыцікале» загінуў. Яна просіць старшыню калгаса, каб той прыслаў камбайн, прыбраў і задарма забраў ураджай у калгас, бо шкада глядзець, як ён псуецца. Больш за тое, у калгасе пагніло сена, якое мокрым спрасавалі і паклалі захоўваць.
Адна гадзіна працы камбайна ацэньваецца калгасам у 250 тысяч рублёў. Але нават за грошы старшыню не ўдаецца ўгаварыць, каб дазволіў узяць тэхніку.
Спадарыня: «І вось я аддаю ім гэты „трыцікале“ на сілас жывёле. Учора да яго зьвярнулася — а ён, як зьвер, нават ня можа пагаварыць з чалавекам, а я яму па гадах у маці падыходжу. Прасіла прэса, бо ня можам мы ўжо віламі гэта ўсё пераварочваць — не, і ўсё, ніяк не дагаворысься».
Карэспандэнт: «А як да іншых вяскоўцаў старшыня ставіцца?»
Спадарыня: «У нас на тры вёскі — 13 кароў. Усім 13-ці чалавекам паабяцалі даць сена за малако, усе пэнсіянэры. Прыбраць так і не дапамаглі, сена пагніло».
Наагул шмат у каго ўраджай папсаваўся з-за таго, што лілі дажджы і былі вялікія буры, а тэхнікі, каб прыбраць, не было. Спадар Валянцін са Шчучынскага раёну кажа, што гэтым годам на іх абрынулася і надвор’е, і вялікія кошты на тое, каб наняць камбайн для ўборкі. Пытаюся: як вяскоўцы выходзяць з сытуацыі?
Спадар: «Ну вось так і выкручваюцца: то сеюць, то ня сеюць. Вельмі цяжка нам тут, вельмі… А які заробак на гэтым — капейкі, сьлёзы. Гэта ўсё не аплачваецца. Нявыгадна».
Яшчэ адзін гаспадар са Шчучынскага раёну кажа, што нават ня браўся за ўборку збожжавых, усё стаіць у полі.
Спадар: «Ой… яшчэ нічога не ўбіраў, цяжкасьці і фінансавыя, і іншыя. Няма ў мяне свайго камбайна…»
Спадарыня Яніна, гледзячы на тое, як гніе ўраджай, які цяжка было расьціць, гаворыць і ледзьве ня плача. Асабліва яе раздражняе абыякавасьць да гэтай праблемы іншых людзей.
Спадарыня: «У мяне ёсьць сваха ў Расеі, бо сын адзін у Маскве жыве, а тыя з Калускай вобласьці. То мы ўжо даходзім, як у Расеі, я там была і бачыла. Становімся такімі ж дрэннымі гаспадарамі…»
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

Слабыя каровы проста не пераносяць такой сьпёкі. Часам каровы гінулі на пашы.
Сьпёка адбілася і на свойскай жывёле. У Бярозаўскім раёне мусілі нават абліваць кароў халоднай вадой на пашы. Удакладняе адна з гаспадыняў:
«Слабыя каровы проста не пераносяць такой сьпёкі. Часам каровы гінулі на пашы. А ўстаноўка ахалоджвала жывёл, аблягчала сьпёку. Таму для кароў ствараліся больш-менш камфортныя ўмовы».
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
«Таньней было б купіць гатовага зерня»
Жыхар вялікай вёскі Лунна ў Мастоўскім раёне Лявон Карповіч кажа, што сёньня ў суседзяў пачаў працаваць на прысядзібным участку камбайн. Якія плюсы і мінусы атрымлівае селянін, зьвяртаючыся па дапамогу ў гаспадарку, у нашым выпадку — у «Чарлёну»?
Першая праблема — цана, кажа Лявон Карповіч:
«Дорага, за сотку бяруць пяць тысяч рублёў. А калі ў чалавека пасеяна, напрыклад, семдзесят сотак, то, атрымліваецца, трэба аддаць 350 тысяч за ўборку толькі. А на такія грошы можна амаль столькі ж купіць зерня гатовага».
Чаму ж сяляне працягваюць сеяць так шмат збожжавых?
Сваё зерне атрымліваецца нерэнтабэльным папросту.
Карповіч: «Гэта пасевы для сваёй жывёлы. Потым мелецца на муку, і сьвіньням ідзе гэтая мука. Я кажу, можна выпісаць у калгасе зерне, гэта нядорага ў параўнаньні з тым, колькі траціш сам — пасеяць трэба, даглядаць, бо калі няма тэхналёгіі — няма ўраджаю. Але сваё зерне атрымліваецца нерэнтабэльным папросту. Але што значыць выпісаць зерне пэнсіянэру? Яшчэ ж яго трэба забраць, пагрузіць, прывезьці, змалоць, а тваё ўжо тут, на месцы».
Але застаецца і традыцыя, кажа Лявон Карповіч, — зямля ёсьць, трэба, каб яна была засеяна. Ён падкрэсьлівае: калі Беларусь стала незалежнай, людзям дазволілі мець па гектару зямлі.
Карповіч: «Ня ўсе, але многія ўзялі па гектару: каля дома трыццаць сотак і яшчэ семдзесят — насупраць. Я браў таксама, але я ўжо ня сею. На шчасьце, у мяне ёсьць такі сусед, катораму я аддаў у бясплатную арэнду».
І ў іншых раёнах Гарадзеншчыны ўраджай прыватнікаў яшчэ ў полі.
Спадарыня Яніна зь вёскі Цябы Лідзкага раёну распавядае, што да мясцовага дырэктара гаспадаркі хадзіла некалькі разоў, каб даў камбайн прыбраць збожжа, але ўвесь час былі толькі адмовы, пакуль ня зьезьдзіла ў раён.
А гатунак «трыцікале» загінуў. Яна просіць старшыню калгаса, каб той прыслаў камбайн, прыбраў і задарма забраў ураджай у калгас, бо шкада глядзець, як ён псуецца. Больш за тое, у калгасе пагніло сена, якое мокрым спрасавалі і паклалі захоўваць.
«Наняць тэхніку нельга нават за грошы».