Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураджайнасьць збожжавых скарацілася з-за сьпёкі


У Беларусі за завяршаецца жніво. Станам на 3 жніўня зерневыя культуры сабраныя на 67 працэнтах палеткаў. Намалочана 5 мільёнаў тон. Ураджайнасьць на гэты момант складае каля 30 цэнтнэраў зь гектара, што амаль на 9 адсоткаў меней, чым летась.

Намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Паўлоўскі падзеньне ўраджайнасьці патлумачыў складанымі ўмовамі надвор'я.

З-за сьпёкі зрушыліся тэрміны высьпяваньня і ўборкі збожжавых культур, а таксама яравога рапсу. Зрушыліся таксама і графікі пасеву азімых.

Масавае жніво павінна скончыцца да 10 жніўня, сёлета чакаецца валавы збор каля 8 мільёнаў тон збожжа – на паўмільёна тон меней, чым летась. Беларусі для выпечкі якаснага хлеба трэба будзе закупіць за мяжой 30 тысяч тон пшаніцы цьвёрдых гатункаў.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG