Спадар: «Я проста для прыкладу скажу, што ад біржы працую ў калгасе і ў такую сьпякоту я цэлы дзень правожу на полі пад сонцам. Якая можа быць падрыхтаванасьць?»
Спадарыня: «Канечне, не падрыхтаваны. Мы проста не прывыклі да такой сьпёкі».
Яе сяброўка: «Мы проста пакутуем ад сьпёкі. У нас жа не Аўстралія, да прыкладу, дзе такія тэмпэратуры — гэта норма».
Спадарыня: «Так, горача, але я пра гэта ня думала».
Спадар: «А мне падаецца, што ня так і горача, яшчэ можна цярпець і трываць».
Спадарыня: «Чаму ж не падрыхтаваныя? Падрыхтаваныя. Дый, акрамя іншага, у нас у Берасьці даволі часта ідуць дажджы».
Спадарыня: «Я люблю такое надвор’е. Ня мы яго ўсталёўваем. А наконт падрыхтаванасьці або не — ня ведаю, мне складана ставіць ацэнку».
Спадар: «Мне падаецца, што падрыхтаваны. Добра, што пазагараць можна».
Спадарыня: «Мне падаецца, што цяпер ужо ўсе падрыхтаваныя і гатовыя да ўсяго. Хутка ўваходзіць у прывычку такая сьпёка».