Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Калі на двары +30, дык у салёне тралейбуса +35. Гэта вар'ятня..."



У Беларусі надалей трывае анамальная сьпёка: паводле прагнозу сыноптыкаў, тэмпэратура паветра гэтымі днямі дасягне 39 градусаў. Як ратуюцца ад сьпёкі менчукі?


Карэспандэнтка: "Як вы ратуецеся ад сьпёкі? Ці прыстасаванае вашае месца працы да такіх умоў?"

Спадарыня:
"На працы ў нас усё добра, ёсьць кандыцыянэры. А мне сьпёка падабаецца — гэта мой клімат".

Спадар: "Вельмі цяжка, бо, як і ўсе, мы працуем без кандыцыянэраў і стараемся выжываць, як усе: больш п'ем халоднай вады".

Юначка:
"Для мяне сьпёка — гэта вельмі добра, бо лета павінна быць летам, і я вельмі добра адчуваю сябе ў такіх умовах. А як ратуюся? Нашу акуляры і стараюся менш бываць на сонцы ў такую сьпёку".

Спадар:
"У нас на працы ўсё вельмі добра — ёсьць кандыцыянэры, пітная вада халодная. Я ў замежнай фірме працую, і кіраўніцтва клапоціцца пра нас. А на вуліцы я стараюся менш бываць на сонцы, бо ў мяне высокі ціск. Вось і зараз я іду пад шатамі дрэў, каб не пад сонцам".

Спадар: "Я не працую, сяджу дома і адпачываю ад сьпёкі пад хатнім кандыцыянэрам".

Юначка: "Як ратуемся? Цень, халодная вада, галаўны ўбор. Працоўнае месца таксама лепш падрыхтаваць самому".

Спадар: "Ніяк я ад сьпёкі не ратуюся, працую ў тралейбусным парку № 4 — гэта вар'ятня. Калі на двары +30, дык у салёне +35. Кандыцыянэр працуе толькі ў кабіне вадзіцеля і ў новых тралейбусах, але ў іх няма фортак".

Спадарыня:
"Займаюся ёгай — ёга вельмі дапамагае ад сьпёкі: трэба правільна дыхаць. І на працы ёгай займаюся — я выкладчыца ёгі".

Спадар:
"На працы кандыцыянэра няма, але ёсьць вэнтыляцыя. Я і не ратуюся ад сьпёкі — мне ўсё роўна, якое надвор'е, бо ўсялякае надвор'е — гэта добра".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG