Брат былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева Жаныбек, як і К.Бакіеў, знаходзіцца ў Беларусі.
Пра гэта заявіў кіраўнік кіргіскай Дзяржаўнай службы нацыянальнай бясьпекі Кенэшбек Душабаеў, перадае Інтэрфакс.
"Жаныбек Бакіеў, па нашых зьвестках, знаходзіцца каля старэйшага брата - Курманбека, былога прэзыдэнта Кіргізстану", - заявіў Душэбаеў на прэсавай канфэрэнцыі.
Ён абверг чуткі пра тое, што Ж.Бакіеў перайшоў разам з баевікамі мяжу з Таджыкістанам.
Паводле Душабаева, "некаторыя зь яго братоў і блізкага атачэньня знаходзяцца ў суседняй дзяржаве і спрабуюць аказаць уплыў на падзеі ў рэспубліцы".
Амаль усе браты і вялікая колькасьць сваякоў і набліжаных К.Бакіева абвешчаныя ўладамі Кіргізстану ў міжнародны вышук.
Праваахоўным органам удалося затрымаць толькі аднаго з братоў - Ахматбека і роднага пляменьніка экс-прэзыдэнта.
Жаныбек Бакіў падчас прэзыдэнцтва свайго брата ўзначальваў службу дзяржаховы Кіргізстану.
Некалькі месяцаў таму ў Інтэрнэце зьявіліся аўдыёзапісы тэлефоннай размовы паміж братам і сынам Курманбека Бакіева, дзе Максім і Жаныбек Бакіевы дамаўляюцца пра пляны захопу ўлады. Курманбек Бакіеў тады заявіў, што ня мае ніякіх кантактаў з братам і ня ведае, дзе той знаходзіцца.
У Кіргізіі між тым заяўляюць, што напярэдадні спынілі спробу сілавога захопу ўлады. Кіраўнікі краіны лічаць, што хваляваньні, якія адбыліся 5 ліпеня ў Бішкеку і Канце, фінансаваліся Курманбекам Бакіевым.
"Ужо ўстаноўлена, што сваякі Бакіева маюць непасрэднае дачыненьне да гэтых падзеяў, і што грошы паступілі ад іх на працягу апошніх трох дзён", – прыводзіць Інтэрфакс словы Душабаева.
У чацьвер на мітынгах у Бішкеку і каля гораду Кант сабралася некалькі тысяч прыхільнікаў апальнага палітыка і бізнэсоўца Урмата Барыктабасава, які патрабуе спыненьня супраць сябе крымінальнага перасьледу.
Супраць удзельнікаў акцый міліцыя ўжыла сьлезацечны газ і сьветлашумавыя гранаты, сам Барыктабасаў быў затрыманы.
Цяпер сытуацыя ў Кіргізстане стабільная, заяўляюць у МУС краіны.