ДОЖДЖ...
...але цёпла: 18 – 29 °С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Гурт “Разьбітае сэрца пацана” ў клюбе "Графіці" ў Менску. Пачатак а 19.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Боне ў Нямеччыне пачынаецца пяцідзённая канфэрэнцыі ААН аб зьмене клімату.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1833 у Горадні быў пакараны сьмерцю на шыбеніцы Міхал Валовіч — удзельнік паўстаньня 1830 – 1831 (нар. 1806). Валовіч быў заўзятым прыхільнікам утапічнага сацыялізму і ў сваіх марах бачыў Беларусь рэспублікай.
У 1922 памёр Аляксандар Бэл, вынаходнік тэлефона (нар. 1847).
У 1924 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік і змагар за грамадзкія правы чарнаскурых суродзічаў Джэймз Болдуін (пам. 1987).
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень дэсантніка.
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”: "Кубак Свабоды" памяці Карпенкі атрымалі камуністы".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Ніводнаму народу не ўдалося набыць культуры, не заплаціўшы папярэдне вялікай цаны за яе" — Джэймз Болдуін.