ДЗЕНЬ...
...з навальніцамі і шквалістым ветрам. 22 – 29 °С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Нацыянальным прэс-цэнтры прэс-канфэрэнцыя зь вярхоўным камісарам ААН у справах уцекачоў Антоніё Гут’ерэсам. Пачатак а 13.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Міністар замежных справаў Францыі Бэрнар Кушнэр у Турцыі.
Прэзыдэнт Нікарагуа Даніэль Артэга ў Бразыліі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1750 памёр нямецкі кампазытар Ёган Сэбастыян Бах (нар. 1685).
У 1812 у Варшаве нарадзіўся Юзаф Ігнацы Крашэўскі (пам. 1887), адзін з найбольш пладавітых польскіх пісьменьнікаў, аўтар больш як 200 гістарычных раманаў (шмат зь іх датычыць падзеяў, якія разыграліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі).
У 1914 Аўстра-Вугоршчына пачала ваенныя дзеяньні ў Сэрбіі, такім чынам даючы фактычны пачатак Першай сусьветнай вайне.
У 1920 у Кракаве памёр беларускі паэт Алесь Гарун (нар. 1887).
У 1954 нарадзіўся Уга Чавэс, цяперашні прэзыдэнт Вэнэсуэлы.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень хрышчэньня Русі — нацыянальнае сьвята ва Ўкраіне (з 2008) і Расеі (з гэтага году). Сьвята ўстанавілі ў памяць аб хросьце кіеўскага князя Ўладзімера і яго сям’і ў 988.
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”: "Грушаўка: “Па самую задніцу адабралі зямлю”.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Ты, мой брат, каго зваць беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як ня зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.
Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэта скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся”.
Алесь Гарун (1910)