ГОРАЧА...
...хоць і воблачна. 25 – 32 °C.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Брусэлі зьбіраецца Рада па замежных справах Эўразьвязу пад старшынёўствам вярхоўнага прадстаўніка ў справах зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан.
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран у Турцыі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1856 нарадзіўся ірляндзкі драматург Джордж Бэрнард Шоў (пам. 1950), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1925.
У 1875 нарадзіўся швайцарскі псыхааналітык Карл Густаў Юнг (пам. 1961).
У 1943 нарадзіўся Мік Джагер, фронтмэн гурту “Ролінг Стоўнз”.
У 1953 на Кубе пачалося паўстаньне, кіраванае Фідэлем Кастра. Паўстаньне не ўдалося, і Кастра схапілі ды прысудзілі да двух гадоў турмы. Наступнае паўстаньне Кастра пачаў у сьнежні 1956 і прыйшоў да ўлады ў студзені 1958.
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”: "Памілаваньне забойцаў падзяліла аднавяскоўцаў".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Дэмакратыя — гэта штучка, якая гарантуе, што намі будуць кіраваць ня лепш, чым мы гэтага заслугоўваем" — Джордж Бэрнард Шоў.