Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДАЖДЖЫ...


....і вятры. Тэмпэратура: 19-23 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Нацыянальным прэс-цэнтры прэс-канфэрэнцыя на тэму "Аб пэнсійным забесьпячэньні насельніцтва Рэспублікі Беларусь".

У Выканкаме СНД пасяджэньне экспэртнай групы, прысьвечанае падрыхтоўцы праекту ўтварэньня Міждзяржаўнай рады па супрацьдзеяньні карупцыі.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас сустракаецца з прадстаўнікамі Арабскай лігі ў Каіры, каб абмеркаваць ход працэсу замірэньня на Блізкім Усходзе.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1883 нарадзіўся італьянскі дыктатар Бэніта Мусаліні, якога яшчэ называлі Дучэ. Лічыцца, што менавіта зь яго партыі пачаўся ў сьвеце фашызм, які пасьля набыў самыя пачварныя формы ў Нямеччыне. Мусаліні марыў пра італьянскую імпэрыю, уся ўлада ў якой належала б яму самому. У часе другой сусьветнай вайны Дучэ параўноўваў свой рэжым з рэжымам Гітлера. А пасьля вайны ў 1945 годзе Дучэ расстралялі партызаны з антыфашысцкага руху супраціву і павесілі яго цела за ногі на гарадзкой плошчы.

У 1890 годзе памёр сусьветна вядомы нідэрляндзкі мастак Вінцэнт ван Гог (нар. 1853), творчасьць якога залічваюць да постімпрэсіянізму. Усё жыцьцё ван Гога прайшло ў беднасьці, сусьветнае прызнаньне яго творчасьці прыйшло пасьля сьмерці мастака. Сёньня за карціны ван Гога даюць дзясяткі мільёнаў даляраў.

У 1925 годзе нарадзіўся грэцкі кампазытар Мікіс Тэадаракіс.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень сьвятога Оляфа ў Нарвэгіі. Дзень устаноўлены ў памяць сьмерці караля Нарвэгіі Оляфа ІІ Гаральдсана, зь імем якога зьвязана хрысьціянізацыя краіны. Кароль Оляф загінуў у бітве з паганцамі 29 ліпеня 1030 і быў залічаны да сьвятых у наступным годзе.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Фашызм — гэта рэлігія. Дваццатае стагодзьдзе застанецца ў гісторыі як стагодзьдзе фашызму".

"Фашызм насамрэч лепш называць карпаратызмам, таму што ён — зьліцьцё дзяржавы і карпаратыўнай улады".

"Лібэральная дзяржава — гэта маска, за якой няма твару; гэта рыштаваньне, за якім не стаіць ніякая будоўля".

"Праўда такая, што людзі стаміліся ад свабоды".

"У мяне адчуваньне, што мы становімся моцнымі тады, калі ў нас няма сяброў або кагосьці, да каго мы можам зьвярнуцца па маральную параду".

Бэніта Мусаліні
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG