Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Адзіны з 10-ці пунктаў ультыматуму Аўстра-Вугоршчыны ад 23 ліпеня 1914 году, які Бялград адмовіўся прыняць.
Сонечна...
- ...і горача. Тэмпэратура: 19 — 33 С. Найбольшая сьпёка – у Гомелі – 36 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- У Менску ў Палацы рэспублікі пройдзе цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў конкурсу "Лепшы прадпрымальнік году - 2010" з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага
- У МЗС адбудзецца нарада міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з кіраўнікамі беларускіх пасольстваў.
- Пачынаецца прэс-тур прадстаўнікоў СМІ краін Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусь. У Менск прыбыла група журналістаў у складзе 13 чалавек, якія прадстаўляюць сродкі масавай інфармацыі з Аўстрыі, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Вугоршчыны, Італіі, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі і Вялікабрытаніі.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
- Танкер з нафтай, закупленай Беларускай нафтавай кампаніяй для перапрацоўкі на Наваполацкім НПЗ прыбудзе ў порт Мууга (Эстонія)
- У Ханоі – рэгіянальны форум міністраў замежных справаў краін арганізацыі супрацоўніцтва Ціхаакіянскага басэйну (АСЭАН), а таксама ЗША, Кітая, Расеі, Японіі, Паўднёвай Карэі і Індыі.
- Візыт прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Італію
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- 1914: Аўстра-Вугоршчына прад’явіла ўльтыматум Сэрбіі з прычыны забойства ў Сараеве спадкаемцы прастола імпэрыі, эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Сэрбія адхіліла адзін з 10 пунктаў ультыматуму. 28 ліпеня 1914 году Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што стала пачаткам Першай Усясьветнай вайны.
- 1922: У катэдральным праваслаўным саборы Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Менску адбыўся царкоўны сынод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.
- 1974: У Грэцыі скінутая дыктатура “чорных палкоўнікаў”
- 1992: Абхазія абвясьціла пра сваю незалежнасьць ад Грузіі
- 1997: Слабадан Мілошавіч прынёс прысягу як прэзыдэнт Югаславіі
- 2009: Прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бакіеў быў пераабраны на другі тэрмін
- 1572: Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі (1529-1572), кароль польскі (1548-1572) (нар. 1.8.1520)
- 1645: Міхаіл Фёдаравіч, першы рускі цар з дынастыі Раманавых
МІНУС 365:
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Дапусьціць дзеяньне на тэрыторыі Сэрбіі дзяржаўных службаў Аўстра-Вугорскай імпэрыі для спыненьня любой антыаўстрыйскай дзейнасьці”.Адзіны з 10-ці пунктаў ультыматуму Аўстра-Вугоршчыны ад 23 ліпеня 1914 году, які Бялград адмовіўся прыняць.