15 ліпеня адзначаюцца 600-я ўгодкі перамогі пад Грунвальдам. Як гэтая дата адзначаецца ў Беларусі, як юбілей ушаноўваюць грамадзкасьць і ўлада?
Яшчэ 3 гады таму творчая інтэлігенцыя пачала рыхтавацца да юбілею Грунвальду. Быў намечаны плян мерапрыемстваў: навуковыя канфэрэнцыі, мастацкія выставы, іншыя імпрэзы. Паўтара гады таму створаны нацыянальны грамадзкі аргкамітэт па сьвяткаваньні 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, куды ўвайшлі навукоўцы, мастакі, пісьменьнікі, сьвятары. Аргкамітэт выступіў з ініцыятывай, каб у беларускіх гарадах зьявіліся вуліцы Вітаўта, герояў Грунвальдзкай бітвы.
Намесьнік старшыні аргкамітэту Мікола Купава: «Лістоў 5 мы напісалі адносна помніка і адносна наданьня імёнаў герояў Грунвальдзкай бітвы вуліцам, плошчам, праспэктам у сталіцы і іншых населеныхпунктах. Гэтая перапіска скончылася фактычна нічым, акрамя казённых адпісак, што нашы звароты пераслалі тудысьці… Нічога путнага, канкрэтнага мы так і не пачулі».
Былі прапановы перайменаваць праспэкт Дзяржынскага ў праспэкт Вітаўта, плошчу Мясьнікова альбо Юбілейную плошчу перайменаваць у плошчу герояў Грунвальду, усталяваць помнік князю Вітаўту Вялікаму.
Мікола Купава: «Канечне, помнік ніхто за год і нават за два не паставіць, гэта нерэальна. Але наша была такая ідэя — прыняць рашэньне, што будзе помнік. Нічога гэтага не было. Калі гэта нейкія міністры, адмахваюцца, што гэта, маўляў, ня наша, гэта палітычная справа… А мы ж прасілі і міністра замежных спраў, і міністра культуры, якія маглі б, на нашу думку, узьняць гэта пытаньне ва ўрадзе».
Такім чынам, пытаньне зь перайменаваньнем вуліц і ўсталяваньнем помніка Вітаўту застаецца адкрытым. У Менску адкрытыя дзьве мастацкія выставы — адна ў музэі Багдановіча, другая — ва Ўправе БНФ, прайшоў круглы стол. Усё гэта ладзілі энтузіясты на грамадзкіх асновах. У Польшчу на сьвяткаваньні паехалі 4 аўтобусы прадстаўнікоў беларускіх рыцарскіх клюбаў, гісторыкі, інтэлігенцыя.
Што да сьвяткаваньня ўгодкаў Грунвальду на дзяржаўным узроўні, у Міністэрстве культуры паведамілі:
«Дакладна я вам не скажу. Бо самыя буйныя мерапрыемствы ўжо прайшлі ў Наваградку. Можа, дзесьці штосьці робіцца, але гэта трэба ўдакладніць у нашых упраўленьнях.
Два тыдні таму ў Наваградку быў зладжаны фэст сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак — 2010», у якім бралі ўдзел міністар культуры Павал Латушка і гарадзенскі губэрнатар Сямён Шапіра. Гісторык, прафэсар Анатоль Грыцкевіч выказаў такое меркаваньне наконт імпрэзы і наагул удзелу дзяржавы:
«Падрыхтавалі ў Наваградку імпрэзу, але, падкрэсьліваю, раённага маштабу. Нават не абласнога. Але гэта зрабілі. Выпусьцяць маркі, канвэрты, як заўсёды ў такіх выпадках бывае. Бо гэта дае яшчэ і прыбытак. Але ў цэлым дзяржава ставіцца даволі асьцярожна, вельмі стрымана».
Так, 15 ліпеня Міністэрства сувязі інфарматызацыі выпускае ў абарачэньне марку «600-годзьдзе перамогі пад Грунвальдам». Мастакі — Ганна Малаш і Іван Лукін.
Адмысловыя праграмы падрыхтавалі дзяржаўныя тэлеканалы: на першым ужо распачаўся дакумэнтальны цыкл «Грунвальд» — 5 сэрый па 26 хвілін. 15 ліпеня ОНТ пакажа дакумэнтальны фільм пра Грунвальд з цыклю «Зваротны адлік».
Яшчэ 3 гады таму творчая інтэлігенцыя пачала рыхтавацца да юбілею Грунвальду. Быў намечаны плян мерапрыемстваў: навуковыя канфэрэнцыі, мастацкія выставы, іншыя імпрэзы. Паўтара гады таму створаны нацыянальны грамадзкі аргкамітэт па сьвяткаваньні 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, куды ўвайшлі навукоўцы, мастакі, пісьменьнікі, сьвятары. Аргкамітэт выступіў з ініцыятывай, каб у беларускіх гарадах зьявіліся вуліцы Вітаўта, герояў Грунвальдзкай бітвы.
Намесьнік старшыні аргкамітэту Мікола Купава: «Лістоў 5 мы напісалі адносна помніка і адносна наданьня імёнаў герояў Грунвальдзкай бітвы вуліцам, плошчам, праспэктам у сталіцы і іншых населеных
Гэтая перапіска скончылася фактычна нічым, акрамя казённых адпісак
Былі прапановы перайменаваць праспэкт Дзяржынскага ў праспэкт Вітаўта, плошчу Мясьнікова альбо Юбілейную плошчу перайменаваць у плошчу герояў Грунвальду, усталяваць помнік князю Вітаўту Вялікаму.
Мікола Купава: «Канечне, помнік ніхто за год і нават за два не паставіць, гэта нерэальна. Але наша была такая ідэя — прыняць рашэньне, што будзе помнік. Нічога гэтага не было. Калі гэта нейкія міністры, адмахваюцца, што гэта, маўляў, ня наша, гэта палітычная справа… А мы ж прасілі і міністра замежных спраў, і міністра культуры, якія маглі б, на нашу думку, узьняць гэта пытаньне ва ўрадзе».
Такім чынам, пытаньне зь перайменаваньнем вуліц і ўсталяваньнем помніка Вітаўту застаецца адкрытым. У Менску адкрытыя дзьве мастацкія выставы — адна ў музэі Багдановіча, другая — ва Ўправе БНФ, прайшоў круглы стол. Усё гэта ладзілі энтузіясты на грамадзкіх асновах. У Польшчу на сьвяткаваньні паехалі 4 аўтобусы прадстаўнікоў беларускіх рыцарскіх клюбаў, гісторыкі, інтэлігенцыя.
Што да сьвяткаваньня ўгодкаў Грунвальду на дзяржаўным узроўні, у Міністэрстве культуры паведамілі:
«Дакладна я вам не скажу. Бо самыя буйныя мерапрыемствы ўжо прайшлі ў Наваградку. Можа, дзесьці штосьці робіцца, але гэта трэба ўдакладніць у нашых упраўленьнях.
Два тыдні таму ў Наваградку быў зладжаны фэст сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак — 2010», у якім бралі ўдзел міністар культуры Павал Латушка і гарадзенскі губэрнатар Сямён Шапіра. Гісторык, прафэсар Анатоль Грыцкевіч выказаў такое меркаваньне наконт імпрэзы і наагул удзелу дзяржавы:
Падрыхтавалі ў Наваградку імпрэзу, але, падкрэсьліваю, раённага маштабу. Нават не абласнога.