Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка. Грунвальд супраць “Славянскага Базару”


Славутыя музыкі ды ідэйныя антыподы гэтым разам абменьваюцца думкамі за нагоды юбілею Грунвальдзкай бітвы.




СПАМПАВАЦЬ


Грышка:

Нашчадкі колішніх ліхіх аднапалчанаў,
Угодкі Грунвальдзкай мы бітвы адзначаем.
Ня проста ўгодкі, юбілей шасьцьсотгадовы.
Ці адзначаць вы сьвята гэтае гатовыя?

Саўка:

Грунвальд-фігюнвальд…
Канешна, я “за”,
Но ў нас у іюлі
“Славянскі Базар”.

Грышка:

Вялікі Вітаўт мусіць родным быць і блізкім!
Ну, як мажліва параўнаць яго зь Дзяржынскім?!
Таму Дзяржынскага праспэкт пераймянуем
І памяць Вітаўта навечна мы ўшануем.

Саўка:

Вітаўт атлічна
Сібя паказаў,
Но мне бліжэ лічна
“Славянскі Базар”.

Грышка:

Якое сьвята для Літвы і нас, і Польшчы!
Такія даты адзначаюцца на плошчы.
Але чамусьці тут ніхто ні сном, ні духам,
А толькі ў рот глядзяць папсовым маладухам…

Саўка:

Правільна, Грыша,
Ты эта сказаў!
Для нас лічна бліжэ
“Славянскі Базар”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG