Пад такім загалоўкам уплывовая гішпанская газэта El Pais паведамляе аб фільме "Хросны бацька", які быў паказаны расейскім каналам НТВ напярэдадні падпісаньня дамовы аб Мытным саюзе Расеі, Казахстану і Беларусі ў Астане.
Гэта быў манэўр без прэцэдэнту — Крэмль выкарыстаў тэлевізію, каб абразіць беларускага прэзыдэнта і высунуць сур’ёзныя абвінавачаньні супраць яго, піша гішпанская газэта.
НТВ паказала Лукашэнку як дыктатара, які сымпатызуе Гітлеру і падазраецца ў арганізацыі зьнікненьня і гібелі сваіх асноўных палітычных
НТВ паказала Лукашэнку як дыктатара, які сымпатызуе Гітлеру і падазраецца ў арганізацыі зьнікненьня і гібелі сваіх асноўных палітычных апанэнтаў
Сьцьвярджэньне на пачатку фільму, што матэрыялы для яго былі атрыманыя ад беларускіх спэцслужбаў, паводле El Pais можа сьведчыць аб тым, што Маскава мае прыхільнікаў у органах бясьпекі Беларусі і не зьбіраецца падтрымліваць Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах 2011.
"На выпадак, калі б хтосьці сумняваўся ў жаданьні Крамля адрозьніваць "добрых" і "дрэнных" саюзьнікаў, прэзыдэнт Мядзьведзеў учора падараваў прэзыдэнту Казахстану Нурсултану Назарбаеву копію дакумэнтальнага фільму, які расейская тэлевізія зьняла з нагоды 70-й гадавіны нараджэньня апошняга" — завяршае свой матэрыял El Pais.