Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея будуць разам змагацца з экстрэмізмам


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў сёньня перамовы ў Белым доме з прэзыдэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзьведзевым.


На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі амэрыканскі прэзыдэнт заявіў:

Абама: "Разам нашы краіны паглыблялі супрацоўніцтва ў барацьбе супраць гвалтоўнага экстрэмізму, паколькі тэрарысты пагражаюць абодвум нашым народам, будзь то на Таймс-сквэр ці ў Маскве. І сёньня мы дамовіліся аб пашырэньні нашага супрацоўніцтва ў галіне разьведкі і барацьбы з тэрарызмам.

Сёньня мы дамовіліся шчыльна каардынаваць нашы дыпляматычныя і гуманітарныя намаганьні ў сувязі з трагічнай успышкай гвалту на этнічнай глебе ў Кіргізстане.

Нашы дзьве краіны па-ранейшаму разыходзяцца па шэрагу пытаньняў, такіх як Грузія, і мы шчыра абмеркавалі гэтыя адрозьненьні. Але рухаючыся наперад у галінах, дзе мы згодныя, нам удалося ўмацаваць нашы адносіны, што прыносіць карысьць рэгіянальнай і глябальнай бясьпецы".

Расейскі прэзыдэнт Мядзьведзеў выказаўся наконт сытуацыі ў Кіргізстане:

Мядзьведзеў: Мы спадзяемся, што ў працэсе выбараў будзе ўтвораная паўнавартасная ўлада, здольная вырашаць задачы, якія стаяць перад дзяржавай. Інакш Кіргізстан чакае дэградацыя і магчыма падзел на часткі. Усе мы занепакоеныя тым, што тады да ўлады ў гэтай краіне могуць прыйсьці радыкалы і тады мы будзем вымушаныя вырашаць там тыя ж задачы, якія вырашаюцца ў іншых рэгіёнах, я маю на ўвазе Аўганістан.

Паводле прэзыдэнта Абамы бакі абмеркавалі гарантыі, каб любыя меры па абароне цывільных асобаў у Кіргізстане рабіліся не пад сьцягам нейкай адной краіны, а пад эгідай міжнароднай супольнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG