1 чэрвеня на сядзібе ТБМ у межах праекту «ДЫЯЛЁГ» адбыўся Дыскусійны клюб з Франакам Вячоркам на тэму «Ці можна рускамоўнага чалавека зрабіць сьвядомым беларусам?». Прыпіска «Уваход вольны», зробленая Франакам да аб'явы, нібыта намякала на тое, што відовішча будзе вартым таго, каб браць за яго немалыя грошы, але арганізатары вырашылі з высакародных памкненьняў зладзіць атракцыён нябачанай шчодрасьці.
Загадкавая прыпіска стымулявала фантазію. Які ж сюрпрыз падрыхтавалі для наведнікаў? Уяўлялася нешта кшталту сэансу магіі, дзе Франак прадэманструе мастацтва чараўніка: з-пад покрыва, упрыгожанага беларускім арнамэнтам, якое накінуць на прыведзенага з вуліцы рускамоўнага мінака, пасьля вымаўленьня чароўных словаў або ўжываньня адмысловай прылады раптоўна зьявіцца сьвядомы беларус. Адзін, другі, трэці... «І пойдуць пераўтвораныя ператвараць іншых. Эпідэмія зомбі. З камандірам-зомбі Франакам наперадзе», - саркастычна заўважыў kaigorodov.
Аднак рэчаіснасьць аказалася больш прадказальнай. Як сьпявалася ў вядомай песьні: «ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе». Пытаньне з разраду вечных і праклятых абмяркоўвалася ў атмасфэры застылай вечнасьці. Бадай, адзінай прыкметай часу быў ноўтбук, па клявішах якога жвава клацала Ася Паплаўская. У астатнім антураж, публіка, рыторыка выклікалі адчуваньне дэжавю. Уладкаваўшыся за сьпінай выступоўцы, я ня бачыў ягонага твару, толькі чуў голас, надзіва падобны да голасу Вячоркі-старэйшага дзесяці-пятнаццацігадовай даўнасьці, што толькі ўзмацняла дэзарыентацыю ў часе.
Рускамоўны чалавек, які меўся быць пераведзены з свайго меркавана недасканалага стану ў дасканалы, на сустрэчы адсутнічаў або знаходзіўся там інкогніта, нічым не выдаючы сваёй прысутнасьці. Таму заняцца яго пераўтварэньнямі на практыцы ўдзельнікам дыскусіі не давялося, абмяркоўвалі чыста тэарэтычную мажлівасьць.
«Рускамоўныя часта пытаюцца: "а зачэм (нам пераходзіць на беларускую мову)?"», - паведаміў Франак. Калі галоўнай функцыяй мовы ёсьць камунікатыўная функцыя, на чым напалягаў малады чалавек альжырска-заходнеўкраінскага паходжаньня са значком Пагоні на лацкане пінжака, сэнсу сапраўды мала, да таго ж, вунь, ірляндцы неяк абыходзяцца ангельскай мовай, і нічога. Але не для таго тут сабраліся людзі, каб гэтак лёгка здацца. Традыцыйнай спасылцы на ірляндцаў супрацьпаставілі ня менш традыцыйную спасылку на ізраільскі досьвед.
Апроч доваду, што «беларусы павінны размаўляць па-беларуску» («у кожнага народа свая мова», «народ без уласнай мовы - не народ»), адсутнаму рускамоўнаму чалавеку былі прапанаваныя яшчэ некаторыя варыянты матывацыяў. Прыставальніцкая: «Улада ж можа няўрокам зьмяніцца. А вы ня будзеце мовы ведаць...». Ксэнафабічная: «Мова - гэта як замок на дзьвярах сваёй хаты. Калі ў вас няма замка, дык тое будзе ня хата, а прахадны двор». І рамантычная - спадарыня сталага веку такім чынам сфармулявала сваё крэда: «Я размаўляю па-беларуску, бо я дачка сваёй зямлі, а не які-небудзь... іншаплянэтнік».
Што да іншаплянэтнікаў, дык за іх, паводле агульнага прызнаньня прысутных, у грамадзкіх месцах часьцей прымаюць якраз беларускамоўных. На гэты выпадак Франак прапанаваў контар-захад - самому глядзець на таго, каму зварот на беларускай мове здаецца дзіўным, недарэчным, ці то незразумелым, як на іншаплянэтніка. Каб ім ажно сорамна стала.
Хаця Франак не без асалоды казаў пра «элітарнасьць» беларускай мовы, да сэрца і розуму расейскамоўнага чалавека прапанавалася дагрукацца праз мас-культ. Бо яму, маўляў, трэба каб прасьцей, да ўспрыманьня элітарнага мастацкага прадукту ён не дарос.
Наогул, як выступоўца, гэтак і многія ўдзельнікі дыскусіі, дэманстравалі досыць высакамернае стаўленьне да «рускамоўнага чалавека», нібыта той стаіць на ніжэйшай прыступцы эвалюцыі. На сядзібе ТБМ такі падыход пярэчаньняў ня выклікаў, аднак абурыў некаторых чытачоў Франакавага блогу:
«Лічу такую пастаноўку пытаньня скрайне абразьлівай», - выказалася наконт заяўленай тэмы дыскусіі рускамоўная блогерка sunnyby.
Ейную пазыцыю падтрымалі і беларускамоўныя блогеры:
«Пастаноўка пытаньня бязглуздая. Сьвядомы беларус можа быць рускамоўным і беларускамоўны чалавек зусім неабавязкова сьвядомы беларус. Пра што можна з вамі дыскутаваць, калі ў вас такая каша ў галовах?» (true_hans)
«Гэта неабачліва - называць 90%? 95%? 99%? беларусаў несьвядомымі. Найперш таму што сьвядомасьць ("сознательность") ніяк не зьвязаная зь лінгвістычнымі прыхільнасьцямі». (biespartyjny)
«Згодны. З аднаго боку, апазыцыя хоча дамагчыся папулярнасьці, а зь іншага, называе большую частку народу "несьвядомымі беларусамі" - даволі крывадушная пазыцыя атрымоўваецца». (spadar_ryhor)
Пасьля заканчэньня дыскусіі я «разьвіртуаліўся» з блогерам measles і ягонай жонкай Аленай, якая калісьці прыехала да свайго каханага з сталіцы Кіргізстану, пакінуўшы там сваіх рускіх бацькоў. Калі б ня гэтая сямейная пара, я б вярнуўся дадому вельмі скептычна настроены, што да магчымасьці пераўтварэньня «рускамоўнага чалавека ў сьвядомага беларуса». Цяпер перад маімі вачыма быў жывы прыклад таго, што гэткае пераўтварэньне сапраўды магчымае. Бо спадарыня Алена сьвядома размаўляла па-беларуску, зусім без натугі, не перастаючы ўсьміхацца.
Вядома, закахаць у сябе «рускамоўнага чалавека» - не ўнівэрсальны прыём. Але тое-сёе з досьведу маіх новых знаёмых можна было б пераняць - калі не што іншае, то ўзаемапавагу і ўзаемную цікавасьць. Цікавячыся тым, чым і як жыла яго каханая, measles і яе, у сваю чаргу, зацікавіў тым, што яму дорага.
Выходзячы праз натоўп з набытым марозівам у руках, measles папераджальна выгукваў: «Асьцярожна, асьцярожна... дазвольце, я прайду». Аж раптам у адказ яму загучала: «Калі ласка, калі ласка...». У самым цэнтры Менску, які падчас дыскусіі на сядзібе ТБМ быў прызнаны самым зрусіфікаваным, амаль безнадзейным горадам. І, як мне здаецца, гэта быў не адзіны выпадак пасьпяховай стыхійнай беларусізацыі суграмадзянаў у жыцьці блогера. Прычым справа ня столькі ў яго ўнушальных габарытах, колькі ў адсутнасьці крыўды, раздражненьня і выкліку ў ягонай беларускасьці. Ён дакладна не глядзеў на навакольных, як на варожых іншаплянэтнікаў, несьвядомых і недасканалых.
Адказваючы на маё пытаньне пра вытокі ягонай цікавасьці да беларушчыны, measles, паміж іншага, правёў паралель з сваёй цікавасьцю да Linux - бясплатнай, свабодна распаўсюджванай апэрацыйнай сыстэмы з адкрытымі зыходнымі кодамі. Не існуе ані карпарацыі, якая б валодала гэтай сыстэмай, ані адзінага каардынацыйнага цэнтру, які б яе кантраляваў. Праграмы для Linux - вынік добраахвотнай працы тысячаў самаарганізаваных праектаў. Стварыць уласны праект або далучыцца да ўжо існага можа кожны.
Адна з перавагаў Linux палягае ў тым, што яго ніхто не навязвае. Linux звычайна ўсталёўваюць на ўласнае жаданьне.