Па-рознаму склаўся лёс былых палітвязьняў. Адны зьехалі зь Беларусі ў эміграцыю, іншыя засталіся тут і не спынілі грамадзкую дзейнасьць.
Аляксей Шыдлоўскі і Вадзім Лабковіч сталі палітвязьнямі ў 1997 годзе. Іх абвінавацілі ў злосным хуліганстве, зьдзейсьненым з асаблівым цынізмам. Падставай для крымінальнай справы сталі графіці палітычнага зьместу ў Стоўбцах. На грамадзкай прыбіральні было напісана фарбай: "Палац прэзыдэнта", а таксама лёзунгі: "Жыве Беларусь".
Вадзім тады быў школьнікам, і яго пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня. Да суду трымалі ў сьледчым ізалятары.
Аляксей Шыдлоўскі выйшаў на волю ў 1999 годзе. Ён быў абраны намесьнікам старшыні "Маладога фронту", а потым быў адным зь лідэраў руху "Зубр". У 2001 годзе за палітычныя графіці быў пакараны двума гадамі пазбаўленьня волі, але ўмоўна.
Да суду ён быў студэнтам журфаку БДУ. Але аднавіцца на вучобе яму не ўдалося. Адлічылі яго й зь недзяржаўнага ўнівэрсытэту.
"32 гады мне цяпер... Ня той узрост, каб вучыцца. У Беларусі я працаваў як вольны журналіст. З-за крымінальнай справы ў 2008 годзе я зьехаў на мяжу. На станцыі мэтро "Пушкінская" я сарваў партрэт Лукашэнкі. Мяне затрымлівалі, і я адбіваўся. У выніку мне пагражала да 10 гадоў.
Вось забраў жонку і котку і зьехаў у Прагу. Працы сталай ня маю. Час ад часу прадаю нейкія сувэніры на пляцы. Хачу дадому, але пакуль не магу".
Вадзім Лабковіч пасьля заканчэньня школы, нягледзячы на прысуд, удзельнічаў у дазволеных уладамі вулічных акцыях. Ён вучыўся ў недзяржаўным унівэрсытэце і працаваў, каб плаціць за вучобу, ажаніўся і цяпер жыве і працуе ва Ўкраіне.
Лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч трапіў за краты ў 2006 годзе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Ён выйшаў на волю ў 2008 годзе.
"Адміністрацыйныя арышты адбываў, і мне пагражалі новымі "крыміналькамі". Але мне было зразумела, што трэба рухацца гэтым шляхам. Я атрымаў дыплём па спэцыяльнасьці "Беларуская філялёгія і літаратуразнаўства" Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.
Натуральна, што з такой біяграфіяй, як у мяне, цяжка ўладкавацца на працу. Я зьяжджаць зь Беларусі не зьбіраюся і спыняць сваю дзейнасьць таксама, нягледзячы на ўсе перасьледы, выкраданьні, якія адбываюцца са мной і з маімі паплечнікамі".
Лідэр руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч трапіў за краты 31 студзеня ў 2006 годзе. Палітычныя графіці напярэдадні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі абышліся яму ў два гады зьняволеньня. Пасьля турмы Артур паступіў вучыцца ў ЭГУ, што ў Вільні.
"Я займаюся грамадзкай дзейнасьцю. Калі спрабаваў уладкавацца на працу, то калі даведваліся, што я сядзеў у турме за палітыку, мяне ня бралі працаваць. Працадаўцы ня хочуць для сябе праблемаў".
Літаральна за пару тыдняў да арышту Артура Фінькевіча ў сьледчы ізалятар трапіў лідэр іншай арганізацыі, якая таксама называецца "Маладая Беларусь", Зьміцер Касьпяровіч.
"Я займаўся той жа справай, якой займаўся й раней — арганізацыяй краязнаўчых падарожжаў па Беларусі і за яе межамі. Гэта ад Таварыства аховы помнікаў. Я ажаніўся, маю дачку Паліну. Ёй 2 гады і 3 месяцы.
У 2005 годзе я скончыў Інстытут культуры і мастацтва і працую па сваёй спэцыяльнасьці".
Лідэр кампаніі "Ініцыятыва" Андрэй Кім быў фігурантам "справы 14-ці". Ён трапіў за краты 21 студзеня 2008 году, а на волю выйшаў праз 7 месяцаў, калі Аляксандар Лукашэнка выпусьціў палітвязьняў аднаго за адным падчас перамоваў з Захадам наконт гандлёвых прэфэрэнцый.
"Тое, што я хацеў рабіць, я й раблю. Тое, чым я марыў займацца, — разьвіцьцём грамадзянскай супольнасьці — я гэтым і займаюся. Але калі казаць рэальна пра магчымасьці, то іх стала менш. Стала цяжка ўладкавацца на працу. Ёсьць пэўны імідж. Чыноўнікі калі чуюць, што я сядзеў, то адразу нэгатыўнае стаўленьне. Таму, канечне, гэта крыху перашкаджае. Але турма была вялікай школай жыцьця, таму я не шкадую".
Сьпіс маладых людзей, якія трапілі ў жорны рэпрэсіўнай машыны ад 1995 году, налічвае тысячы прозьвішчаў. Гэта няспынныя затрыманьні і арышты за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту. Ператрусы і канфіскацыі сьцягоў, улётак, сымболікі сталі нормай для маладых людзей, і яны нават не абскарджваюць дзеяньні ўлады. Толькі за ўдзел у студзеньскіх акцыях апазыцыі на так званую "хімію" трапілі 13 моладзевых актывістаў. Пры гэтым невядома ніводнага выпадку, каб нехта зь іх адмовіўся ад прынцыпаў і назваў свае ўчынкі "памылкамі маладосьці".