“На жаль, гэтыя дзеяньні чарговым разам дэманструюць спробы, накіраваныя на далейшае абмежаваньне свабоды аб'яднаньняў і слова ў Беларусі. Як мы ўжо адзначалі раней, паляпшэньне адносін паміж ЗША і Беларусьсю можа адбыцца толькі пры выкананьні ўладамі асноўных правоў грамадзян Беларусі”, -- падкрэсьліў Марк Башэці.
Сваю заклапочанасьць у сувязі з рэпрэсіямі супраць актывістаў грамадзянскай кампаніі раней выказалі Эўразвяз, а таксама беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
18 траўня ў Беларусі прайшлі масавыя ператрусы. Яны праводзіліся ў менскім офісе зарэгістраванай установы “Рух наперад”, якая зьяўляецца арганізатарам кампаніі “Гавары праўду!”, у кватэрах актывістаў кампаніі, а таксама ў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у Гомелі, Бярэсьці, Гародні, Магілёве, Бабруйску, Слоніме, Барысаве, Ваўкавыску і іншых гарадах.