"Паводле Статуту РПЦ любы архірэй, які дасягнуў 75-гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя Патрыярха прашэньне аб сыходзе з пасады на спачын. Патрыярх, з улікам думкі Сьвятога Сыноду, мае права гэтае прашэньне прыняць альбо адхіліць. У бліжэйшыя дні гэтае пытаньне будзе вырашацца на пасяджэньні Сыноду", — патлумачыў БелТА адказны Беларускага экзархату за сувязі са СМІ архімандрыт Аляксій (Шынкевіч).
Сьвяты Сынод — орган адміністрацыйнага кіраваньня РПЦ. У яго на сталай аснове ўваходзяць кіраўнікі найзначнейшых япархіяў.
Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце