Такое меркаваньне выказвалася падчас грамадзкіх слуханьняў аб умовах збліжэньня Беларусі і ЭЗ, якія 11 траўня ў Брусэлі правяла фракцыя сацыялістаў Эўрапарлямэнту.
Паводле Палецкіса, прадстаўнікі эўраструктураў і беларускай грамадзянскай супольнасьці крытыкавалі ўмовы, у якіх прайшла кампанія выбараў у мясцовыя саветы.
"Так, палітыка ізаляцыі стала наступствам палітыкі беларускіх уладаў, але яна не прынесла ЭЗ чаканага выніку, вяртацца да яе было б памылкова", – лічыць Палецкіс.
Паводле яго, дыялёг "прыносіць плён". Ён дадаў, што беларуская апазыцыя таксама адзначае, што "на высокіх пасадах ёсьць людзі, зь якімі можна і трэба размаўляць".