Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: свабоду трэба абараняць ад пагроз любымі сродкамі


Дзень Перамогі для беларускага народу лёсавызначальны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 мая на парадзе войск Менскага гарнізону ў гонар 65-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Кіраўнік дзяржавы сказаў, што Беларусь у вайну пацярпела як ні адна краіна ў сьвеце. Ён таксама заявіў:

"Нямала краін змагаліся супраць агрэсара. Але гістарычная праўда заключаецца ў тым, што вырашальную ролю ў антыфашысцкай барацьбе адыграў Савецкі Саюз. Менавіта ён стаў той сілай, якая зьмяніла характар Другой сусьветнай вайны, прадвызначыла яе зыход, вырашыла лёс не толькі нашай Радзімы, але і многіх іншых дзяржаў і народаў, па сутнасьці ўсёй міжнароднай супольнасьці".

Паводле Лукашэнкі, найважнейшы складнік перамогі — трывалае брацтва савецкіх людзей розных нацыянальнасьцяў. 9 Мая — агульнае сьвята для Беларусі, Расіі, Украіны, усіх краін СНД.

"Каштоўную спадчыну — свабоду і незалежнасьць — трэба не толькі паважаць, але і абараняць ад палітычных і эканамічных пагроз любымі сродкамі", — заявіў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG