На 8 траўня ў расейскай сталіцы заплянаваныя мерапрыемствы ў рамках Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы і кіраўнікоў краінаў СНД. У прэсавай службе Лукашэнкі не паведамляюць, ці заплянаваныя перамовы беларускага кіраўніка з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Нагадаем, што за апошнія дні Аляксандар Лукашэнка зрабіў цэлы шэраг фактычна антырасейскіх заяваў, у якіх зьвінаваціў Крэмль у адыходзе ад саюзных пагадненьняў — найперш, у эканоміцы.
Але вядома, што ўжо 9 траўня Аляксандар Лукашэнка будзе прымаць парад у Менску з нагоды 65-годзьдзя Перамогі. Ад удзелу ў маскоўскіх урачыстасьцях, на якія далі згоду прыехаць кіраўнікі 25 краінаў сьвету, беларускі лідэр адмовіўся.