Падпіска на газэту "Витебский курьер" забаронена, продаж у шапіках "Белсаюздруку” не дазволены таксама. Заснавальнікі выданьня спадзяваліся, што ўдасца наладзіць распаўсюд праз прыватнае гандлёвае прадпрыемства.
Дырэктар ПУГП "Витебский корунд" і заснавальнік газэты "Витебский курьер" Віктар Рамнёў зьбіраецца наноў падаваць у Віцебскі гарвыканкам дакумэнты на атрыманьне ліцэнзіі. Пра гэта паведаміў праваабаронца Павал Левінаў, які прадстаўляў інтарэсы прадпрыемства ў гаспадарчым судзе.
Пакуль, ня маючы ліцэнзіі, выдаўцы газэты спрабуюць распаўсюджваць яе бясплатна. Аднак гэтая ініцыятыва караецца: ужо некалькі разоў міліцыянты арыштоўвалі наклад "Витебского курьера", які зарэгістраваны ў Расеі і друкуецца ў Смаленску. Пратаколы затрыманьняў разглядаліся ў судох, якія ўжо двойчы пагаджаліся, што газэты ня мае адмысловага дазволу на распаўсюд у Беларусі, і выносілі заснавальніку Віктару Рамнёву мільённыя штрафы.