Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурвіла павіншавала Марачкіна


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла даслала віншаваньне мастаку Аляксею Марачкіну, які сёньня адзначае 70-гадовы юбілей.

“Высокапаважаны і дарагі спадар Аляксей, віншую Вас з юбілеем – сямідзесятымі ўгодкамі Вашага нараджэньня, і жадаю плёну і шчасьця на Вашым творчым шляху. Мару аб часе, калі змагу далучыцца да Вашых слаўных пленэраў у вольнай Беларусі”, -- гаворыцца ў віншаваньні Івонкі Сурвілы.

Аляксей Марачкін вядомы ня толькі як мастак, але і як грамадзкі дзеяч – ён быў адным з сяброў Аргкамітэту БНФ “Адраджэньне”, узначальваў ЗБС “Бацькаўшчына”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG