Прэм’ер-міністар РФ Уладзімер Пуцін заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі пасьля заканчэньня сустрэчы са сваім украінскім калегам Мікалаем Азараввым, што Украіна выяўляе цікавасьць да Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі ды трохбаковага Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстана, у тым ліку з-за коштаў на энергарэсурсы.
У гэтай сувязі расейскі прэм’ер зьвярнуў увагу на пытаньне журналістаў, чаму цана на газ для Ўкраіны вышэй, чым для Беларусі.
“Чаму для Беларусі на трэць танней? Ды таму што ў цане няма 30-працэнтнай экспартнай пошліны. Вось і ўсё, вось і перавагу інтэграцыі”,– цытуе Пуціна РІА “Новості”.
Віцэ-прэм’ер Украіны па эканамічных пытаннях Сяргей Цігіпка ў інтэрвію часопісу “Кантракты”ў сярэдзіне сакавіка заявіў, што Украіна пакуль не зьбіраецца ўступаць у Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстану, адзначыўшы, што цяпер казаць пра гэта “заўчасна”. На думку Цігіпкі, структура Мытнага саюза яшчэ сырая, да таго ж Украіна зьяўляецца сябрам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, а паміж Мытным саюзам і СГА ёсьць супярэчнасьці. Акрамя таго, віцэ-прэм’ер адзначыў, што стратэгічная мэта Ўкраіны – “асацыяванае сяброўства ў ЭЗ і стварэньне зоны свабоднага гандлю з Эўропай.
Новы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які заступіў на пасаду 25 лютага, мае намер спрыяць паляпшэньню адносін з Расеяй, якія былі сур’ёзна сапсаваныя яго папярэднікам Віктарам Юшчанкам. У Маскве 5 сакавіка Пуцін прапанаваў Януковічу, які прыбыў у РФ з візытам, далучэньне Украіны да Мытнага саюзу. Украінскі лідэр пакуль не даў выразнага адказу на гэтую прапанову. Разам з тым, першы намеснік кіраўніка яго адміністрацыі Ірына Акімава раней заявіла, што Украіна не зьбіраецца далучацца да Мытнага саюзу.
Абмяркоўваўся таксама праект сумеснага кансорцыюму па абнаўленьні украінскага энэргетычнага сэктару. Прэм’ер-міністар Украіны адзначыў, што ў рамках кансорцыюму Ўкраіна “здаваць трубу не будзе. Што тычыцца газавага кансорцыюму, то я не пасьпеў яшчэ ў самалёт сесьці, ужо ўкраінскія СМІ зьмясьцілі, што Азараў паехаў здаваць трубу ў абмен на нізкі кошт або паніжэньне кошту газу. Уладзімер Уладзімеравіч сьведка – я прапанова здаваць трубу не рабіў”,– сказаў Азараў на сумеснай прэс-канферэнцыі.