Цікава, што пакуль гэта адзіны горад, дзе па выніках рэгістрацыі ня будзе ніводнай безальтэрнатыўнай акругі. Дарэчы, ніколі раней у Жодзіне не было такога, каб абсалютна ўсе акругі мелі па два і болей кандыдатаў.
Што тычыцца дэмакратычных кандыдатаў, то пасьля рэгістрацыі іх засталося толькі два. Гэта — чарнобылец Аляксандар Ваўчанін і аўганец Аляксандар Камароўскі. Іншыя дэмакратычныя кандыдаты рэгістрацыю не прайшлі.