Асноўныя палажэньні яе патлумачыў сябра АГП, незалежны эканаміст Мікалай Новікаў:
«Дзеля таго, каб рэалізаваць праграму патрэбна жаданьне й праца. Найперш трэба паўсюдна будаваць партнэрскія дачыненьні, выразна агучваць праблемы. Мясцовыя ўлады мусіць дакладна сказаць бізнэсу й насельніцтву, якія праблемы яны зьбіраюцца вырашаць у бліжэйшыя пяць-дзесяць гадоў, якія на гэты конт існуюць прыярытэты».
Гомельская вобласьць займае ў краіне першае месца па аб’ёме прамысловай вытворчасьці, другое — па экспарце і памеры падатковых збораў. Між тым, у рэгіёне найбольш высокі ўзровень цэнаў і адзін з самых нізкіх ўзроўняў грашовых даходаў і заробкаў насельніцтва.
Нягледзячы на высокія паказчыкі занятасьці, у рэгіёне самае высокае схаванае беспрацоўе. Афіцыйная статыстыка ня ўлічвае прыкладна 250 тысяч чалавек, альбо чвэрць працаздольнага насельніцтва, якое жыве невядома як і невядома з чаго.
Перадвыбарчая праграма АДС мае на мэце стварыць сапраўднае мясцовае кіраваньне, рэфармаваць камунальную гаспадарку, палепшыць становішча ў школах, разьвіваць прадпрымальніцтва ў вёсцы, сфармаваць канкурэнтны рынак працы.
Як паведаміў палітык і грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора, перадвыбарчую праграму АДС накіруе ў бліжэйшы час у аблвыканкам і абласны савет дэпутатаў.