Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД вызначыцца з выбарамі 27 сакавіка


На 27 сакавіка прызначана паседжаньне Нацыянальнай рады дагэтуль афіцыйна незарэгістраванай партыі БХД.


На ім будзе вырашана, ці ёсьць сэнс партыйным актывістам удзельнічаць надалей у выбарчай кампаніі. Пра гэта сёньня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД Павал Севярынец.

Ён сказаў, што БХД вылучыла ў якасьці патэнцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты мясцовых саветаў больш за 200 чалавек. Але ўжо кожны другі зь іх адчуў ціск з боку ўладаў. Многім прэтэндэнтам паставілі ўмову – альбо здымайся з выбараў, альбо застанешся без працы ці вучобы.

“У такіх варунках трэба вызначыцца, ці ёсьць сэнс працягваць выбарчую кампанію” – падкрэсьліў Павал Севярынец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG