“Мясцовая намэнклятура дзейнічае паводле сваіх “паняцьцяў”, ёй ня трэба галоснасьць і празрыстасьць на выбарах. Яна не хоча, каб незалежныя чальцы камісіяў бачылі, што сапраўды пазначаюць на сваіх бюлетэнях выбарцы. Таму яны і прымаюць такія, на жаль, вельмі прагназаваныя рашэньні”, зазначала юрыст Дар’я Каткоўская, якая сама жыве ў Сухараве і за вылучэньне якой ахвотна падпісаваліся мясцовыя жыхары.
Усе вылучэнцы грамадзянаў, а сярод іх былі, напрыклад, Віктар Карняенка, Іна Кулей, Эніра Браніцкая, Андрэй Сушко ды іншыя маюць вялікі досвед правядзеньня выбарчых кампаніяў і назіраньня за выбарамі ў Беларусі і за мяжой.
“Ніякіх ілюзіяў адносна дэмакратычнасьці падліку галасоў няма. У той жа час, мы будзем працягваць кампанію па вывучэньні настрояў і інфармаваньні грамадзянаў, а таксама мабілізацыі дзеля вырашэньня мясцовых праблемаў”, заявіў патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе Алесь Лагвінец. Менавіта яго выбарчая каманда і зьбірала подпісы за вылучэньне незалежных прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў.