Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польска-беларускія кансультацыі перанесеныя


Плянаваныя на сёньня кансультацыі паміж польскімі і беларускімі экспэртамі ў справе канфлікту вакол Саюза Палякаў адкладзеныя.

Пра гэта паведаміла Польскае радыё са спасылкай на першага сакратара амбасады Польшчы ў Менску Паўла Марчука.

Паводле ягоных словаў, перамовы перанесеныя на другую палову сакавіка. Канкрэтная дата яшчэ не вызначаная. Аб прычынах пераносу нічога не паведамляецца. Паводле Марчука, польсккі бок да перамоваў гатовы.

9 сакавіка як дата пачатку гэтых кансультацыяў была названая прадстаўнікамі Камітэту ў справе рэлігіяў і нацыянальнасьцяў ураду Беларусі.
Пагадненьня аб стварэньні групы экспэртаў па вырашэньні праблем польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі дасягнулі ў часе сустрэчы ў Кіеве А. Лукашэнка і міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Варшава дамагаецца легалізацыі дзейнасьці арганізацыі, якой кіруе Анжаліка Борыс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG