Віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў па вяртаньні з Масквы, дзе праходзіла паседжаньне камісіі Мытнага саюзу, зноў сказаў, што ў Расеі няма заканадаўчай базы для атрыманьня гэтага мыта. Аднак расейскі бок з такім падыходам не пагаджаецца і настойвае, што ўсё адбываецца ў рамках закону.
Паседжаньне, на якое прадстаўнікі мэдыяў не патрапілі, скончылася тым, што абодва бакі пісьмова зафіксавалі свае пазыцыі. Аднак ніякіх зьменаў далей няма. І таму Беларусь па-ранейшаму вымушаная плаціць дадатковыя грошы за расейскую нафту. Экспэрты падлічылі, што гэта можа пацягнуць за сабой для Беларусі страты да канца году ў памеры двух мільярдаў даляраў.
Эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук адзначае: расейскія ўлады ўжо неаднаразова падкрэсьлівалі, што энэрганосьбіты выносяцца за рамкі Мытнага саюзу. Гэтая іх пазыцыя не зьмянілася, нягледзячы на звароты ў Крэмль Аляксандра Лукашэнкі, нягледзячы нават на ліст, які кіраўнік Беларусі дасылаў свайму расейскаму калегу, падкрэсьлівае спадар Раманчук:
«Пытаньне, якое хоча вырашыць Менск, з пункту гледжаньня Сечына і Пуціна невырашальнае наагул. І таму цяпер Лукашэнка мусіць зрабіць вельмі цяжкі выбар — альбо накласьці мараторый на ўдзел Беларусі ў Мытным саюзе, альбо прызнацца ў неканкурэнтаздольнасьці сваёй палітыкі. А гэта яшчэ больш пагоршыць сытуацыю на ўнутраным рынку Беларусі».
Намесьнік дырэктара Інстытуту краін СНД у Маскве Ўладзімер Жарыхін лічыць, што пакуль праблема энэрганосьбітаў — невырашальная:
«Вырашыць яе, знаходзячыся ў прамежкавым стане, калі старыя дамоўленасьці ў рамках Саюзнай дзяржавы ўжо быццам ня дзейнічаюць, а новыя ў рамках Мытнага саюзу яшчэ не сфармаваныя, немагчыма. У прынцыпе, і той, і другі бок маюць рацыю. Але гэта не суцяшае».
Маскоўскі аналітык падкрэсьлівае: цяпер і Менск, і Масква сутыкнуліся з адсутнасьцю юрыдычных дакумэнтаў, якія часта раней падмяняліся валявымі рашэньнямі кіраўнікоў. Калі б у нас усё вырашаў закон, то ніякіх эпізодаў кшталту малочнай вайны наагул не магло б быць, — тлумачыць спадар Жарыхін:
«Калі б у нас у рамках Саюзнай дзяржавы існаваў агульны закон аб сэртыфікацыі малочнай прадукцыі, то ніякіх праблемаў не было б. Альбо калі б у нас існавала міждзяржаўная дамова аб сэртыфікацыі малочных прадуктаў, то таксама ўсё б вырашалася адпаведна з законам. А ў нас жа не было ні аднаго, ні другога. А законы Расеі і Беларусі адрозьніваюцца».
Паседжаньне, на якое прадстаўнікі мэдыяў не патрапілі, скончылася тым, што абодва бакі пісьмова зафіксавалі свае пазыцыі. Аднак ніякіх зьменаў далей няма. І таму Беларусь па-ранейшаму вымушаная плаціць дадатковыя грошы за расейскую нафту. Экспэрты падлічылі, што гэта можа пацягнуць за сабой для Беларусі страты да канца году ў памеры двух мільярдаў даляраў.
Эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук адзначае: расейскія ўлады ўжо неаднаразова падкрэсьлівалі, што энэрганосьбіты выносяцца за рамкі Мытнага саюзу. Гэтая іх пазыцыя не зьмянілася, нягледзячы на звароты ў Крэмль Аляксандра Лукашэнкі, нягледзячы нават на ліст, які кіраўнік Беларусі дасылаў свайму расейскаму калегу, падкрэсьлівае спадар Раманчук:
Лукашэнка мусіць зрабіць вельмі цяжкі выбар — альбо накласьці мараторый на ўдзел Беларусі ў Мытным саюзе, альбо прызнацца ў неканкурэнтаздольнасьці сваёй палітыкі.